Схаластыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ў
clean up using AWB
Радок 1:
'''Схаластыка''' (грэч. σχολαστικός — вучоны, Scholia — школа) — сістэматычная сярэднявечнаясярэдневяковая [[філасофія]], прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння. Найбольшае развіццё мела ў Заходняй Еўропе.
 
Схаласты імкнуліся ўмацаваць хрысціянства шляхам навуковага абгрунтавання рэлігийнага светапогляду — сінтэзу асноўных ідэй сусветнай філасофіі і інтэрпрэтацыі іх зместу паводле канонаў хрысціянскай дагматыкі. Яны сцвярджалі, што пастулаты веры даступныя розуму і падтрымліваюцца лагічнымі доказамі. У межах схаластыкі абмяркоўваліся праблемы рэальнага быцця, суадносін мыслення і рэчаіснасці, агульных паняццяў (універсалій) і іх прыроды анталагічнага і гнасеалагічнага статуса.
 
У аснову схаластыкі пакладзены вучэнні антычных мысліцеляўмысляроў [[Платон]]а, [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], арабскіх філосафаў [[Ібн Сіна|Ібн Сіны]], Ібн Рушда і інш. У эвалюцыі схаластыкі вылучаюць 3 перыяды: ранні, «класічны» і позні.
 
Ранняя схаластыка (11—12 ст.; [[П. Абеляр]], Гільём з Шампо, І. Расцэлін і інш.) развівалася пад уплывам [[неаплатанізм]]у. У яе межах у т.зв. «спрэчцы пра ўніверсаліі» вылучыліся 3 кірункі: рэалізм, наміналізм, канцэптуалізм.