Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''Даманеўскі Уладзімір Віктаравіч''' (14 лютага 1960, г.Дзяржынск, Мінская вобласць) ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 19:13, 7 чэрвеня 2015
Даманеўскі Уладзімір Віктаравіч (14 лютага 1960, г.Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
У 1983 г. скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 1998 — Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 г. інжынерам-радыёмеханікам Дзяржынскай бройлернай птушкафабрыкі. У 1984—1988 гг. працаваў дырэктарам станцыі юных тэхнікаў у Дзяржынску, з 1990 года — інструктарам арганізацыйнага аддзела Дзяржынскага гаркама КПБ. У 1990—1998 гг. быў загадчыкам аддзела па справах моладзі Дзяржынскага гарадскога выканаўчага камітэта, а потым — Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 1998—2006 гг. працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце: галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, інспектар галоўнага ўпраўлення кадраў, намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання. З 2006 г. працаваў інспектарам па Мінскай вобласці інспектарскага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг.- старшыня Слуцкага райвыканкама. З 2013 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці. Са снежня 2014 г. - Старшыня Магілёўскага аблвыканкама.