Стэфан Марыс Дыён: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rashed (размовы | уклад)
Распачаў артыкул
(Няма розніцы)

Версія ад 18:46, 17 верасня 2008

Стэфан Марыс ДЫЁН (фр.: Stéphane Maurice Dion; нар. 28 верасня 1955 у Квебеку) — канадскі палітык, лідэр апазіцыйнай леванакіраванай Ліберальнай партыі Канады. Са снежня 2006 Дыён з'яўляецца афіцыйным лідэрам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламенту, дзе ён прадстаўляе акругу Сен-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квебек) з 1996.

Файл:Stephane dion rally head.jpg
Стэфан Дыён у 2006

Дыён атрымаў ступень бакалаўра і магістра па паліталогіі ў Лавальскім універсітэце і ступень доктара ў Парыжскім інстытуце паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім універсітэце.

Дыён быў членам двух канадскіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяроддзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.