Францішак Савіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Дэмакратычнае таварыства: (неадназназнасць)
Радок 42:
{{Цытата|Будзем загартоўваць дух, працаваць да канца жыцця! Хто ведае, дзе і як суджана нам памерці? Магчыма, не адзін з нас сканае пад рукою ката! Але няхай і смерць яго будзе працягам барацьбы за свабоду! I з вышыні шыбеніцы, як з высокага трона, павінен заклікаць: паўстаньце, народы! Паўстаньце ў імя растаптаных правоў чалавека!<ref name=Vaclau/>}}
 
У гэтым часе Ф. Савіч клапоціцца аб колькасным пашырэнні таварыства: перапісвае шматлікія праклямацыі, разважанні і супрэчкі замежных аўтараў, чытае і прапагандуе вызваленчыя ідэі на таменых сходах. Член Ф. Савіча па акадэміі Мацвей Лавіцкі адзначаў, што «ў гэты час ён ужо быў другім [[Тамаш Зан, паэт|Занам]]»<ref>{{Кніга|аўтар = Александровіч, С.|частка = Францішак Савіч|загаловак = Старонкі братняй дружбы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мн.|выдавецтва = |год = 1960 |том = |старонкі = 160|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. Паступова «Дэмакратычнае таварыства» набывае выразную палітычную накіраванасць. Свае аддзяленні арганізацыя мела ў розных гарадох, у тым ліку і ў [[Пінск]]у. Таварыства стала шматлікай і ўмела заканспіраванай рэвалюцыйнай арганізацыяй: прыём новых прыхільнікаў адбываўся выключна па рэкамендацыі, радавыя ўдзельнікі тайнага таварыства не ведала ўсіх членаў, для перапіскі карысталіся «сімпатычным» чарнілам, прыняты былі ўмоўныя псеўданімы і назвы: Савіч — Адам, Загорскі — Яцэк, арганізацыйнае ядро таварыства — Клевань, [[Вільня]] — матка, [[Ашмяны]] — піўная, [[Мінская губерня]] — [[стадола]], [[Віленская губерня]] — халупа і інш<ref>{{Кніга|аўтар = Алесандровіч, С.|частка = Францішак Савіч|загаловак = Слова багацце: Літ.-крытыч. артыкулы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мн.|выдавецтва = Маст. літ.|год = 1981|том = |старонкі = 283|старонак = 414|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
Улетку [[1837]] Ф. Савіч пазнаёміўся з польскім барацьбітом і ўдзельнікам [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]] [[Шыман Канарскі|Шыманам Канарскім]]. Сустрэча канспіратараў адбылася ў маёнтку Лысава (цяпер [[Маневіцкі раён]] [[Валынская вобласць|Валынскай вобласці]])<ref name=main123>''Кісялёў, Г. В.'' Савіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 217—220. — 480 с. ISBN 5-85700-168-4</ref>. Неўзабавае віленскае «Дэмакратычнае таварыства» ўступіла ў «Садружнасць польскага народа» ў якасці яго радыкальнага крыла пад назвай «Маладая Польшча».