Каліберная сістэма: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Каліберная сістэма''', гістарычны '''калібр''': гістарычная класіфікацыя гармат...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:18, 13 верасня 2015

Каліберная сістэма, гістарычны калібр: гістарычная класіфікацыя гармат згодна з масай у фунтах круглага снарада (каменнага ці чыгуннага), які змяшчаецца ў канал ствала. Ужывалася ў 16–19 стагоддзях.

Гл. таксама: калібр, калібр і даўжыня ствала.

Сістэма вынайдзена ў канцы 15 – пачатку 16 ст., і яе вынаходніцтва прыпісваецца ці свяшчэнніку Георгу Хартману з Нюрнберга, ці збройніку Рыгору Лёфлеру.[1] Класіфікацыя аснаваная на масе каменнага ядра (асноўнага тыпу артылерыйскага снарада ў Еўропе 14–15 ст.) і доўгі час захоўвалася ў такім выглядзе, хоць ужо ў 1520-х гадах асноўным матэрыялам для гарматных снарадаў у Еўропе стаў чыгун, спачатку каваны, потым літы.[1] Сістэма не замяніла г.зв. гарматных сямействаў (ням.: Geschlechtern), а дапоўніла іх; з яе ўвядзеннем сталі выдзяляць, напрыклад, 40-фунтавую гармату (гл. таксама картау́на) ці 12-фунтавую серпентыну.

Сістэма з'яўляла адзін з ранейшых прыкладаў стандартызацыі ў вытворчасці і ваеннай справе Еўропы.

Гл. таксама: іспанская каліберная сістэма, французская каліберная сістэма, англійская каліберная сістэма.

Спасылкі і заўвагі

  1. а б Бёхайм, С.440–441.

Крыніцы