Расонскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
clean up using AWB
Радок 57:
Паверхня Расонскага раёна пераважна плоская, забалочаная, з асобнымі ўчасткамі марэнных град. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]], на ўсходзе — [[Нешчардаўскае ўзвышша|Нешчардаўскага ўзвышша]]. Нахіл паверхні з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Найвышэйшы пункт — [[гара Гваздзіха]], 224 м (знаходзіцца на захад ад в. Забор'е)<ref>Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — С. 150</ref>, найбольш нізкая адзнака (112 м) — урэз р. [[рака Дрыса|Дрыса]] пры сутоку з Нішчай. Глыбіня расчлянення рэльефу на ўсходзе да 30 м/км², на Полацкай нізіне да 2,5 м/км².
 
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да [[Латвійская седлавіна|Латвійскай седлавіны]]. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага і дняпроўскага зледзяненняў магутнасцю ад 25 да 70 м; ніжэй дэвонскія да 350—400 м, на 3 [[Кембрыйскі перыяд|кембрыйскія]] да 100 м і ардовікскія да 30 м, паўсюдна верхнепратэразойскія (венд) да 250—300 м адклады. Пароды крышт. фундамента на глыбіні 600—700 м ніжэй узроўняузроўню мора. Вядомы радовішчы торфу, глін і суглінкаў, пясчана-жвіровага матэрыялу.
 
Глебы сельгасугоддзяў (у %): дзярновыя і дзярнова-карбанатныя (0,1), [[дзярнова-падзолістыя глебы]] (55,4), [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы]] (19,6), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8), поймавыя (алювіяльныя) забалочаныя (2,2), [[тарфяна-балотныя глебы]] 10,9; паводле механічнага складу глебы пераважна сугліністыя (50,7) і супясчаныя (30,6).
Радок 63:
Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені −7,5, ліпені +17,4 °C. Выпадае 583 мм ападкаў за год. Вегетатыўны перыяд складае 182 сутак.
 
Найбольшая [[рака Дрыса]] з прытокамі [[Свольна]], [[Рака Нішча|Нішча]], [[рака Нешчарда|Нешчарда]]. Іншыя рэкі: [[рака Звёрынка]]. На тэрыторыі раёна шмат азёр. Найбольшымі з'яўляюцца [[возера Нешчарда|Нешчарда]], [[Усвечча]], [[Валоба]], [[Возера Белае, Расонскі раён|Белае]], [[Возера Сіньша|Сіньша]], [[Возера Шэвіна, Расонскі раён|Шэвіна]], Расона, Дрысы, [[Возера Межава|Межава]], Межна. Іншыя азёры: [[возера Вядзета]], [[возера Межна]], [[Возера Глыбочына, Расонскі раён|возера Глыбочына]]
 
== Насельніцтва ==
Радок 83:
 
== У паданнях ==
«Гара Рагнеды» знаходзіцца на п-ве Перавоз паміж вусцем ракі [[рака Ушча|Ушчы]] пры яе ўпадзенні ў [[возера Дрысы]] і вытокам ракі [[рака Дрыса|Дрысы]]. Паводле народнага падання, тут быў забіты князь [[Рагвалод]] ударам каменнага молата, а потым тут жа пахавана княгіня [[Рагнеда]]. Паводле звестак [[А. Кіркор]]а і А. Семянтоўскага, і на самой гары, і ў воз. Дрысы ў ХІХXIX ст. часта знаходзілі каменныя молаты і паліцы, што таксама можа сведчыць пра існаванне тут старажытнага скандынаўскага пасялення і кульце [[Торвальд Кодрансан|Тора]].
 
Расонскі раён вядомы з нарысу ў творы [[Ян Баршчэўскі|Яна Баршчэўскага]] «''Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях''». Менавіта тут, у пушчах Паазер'я, адбываюцца падзеі апавяданняў.
Радок 102:
* Расонскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1985. — Т. 4. — С. 366—367.
 
==У СецівеСпасылкі ==
{{Commonscat|Rasony district}}
*[http://www.vlib.by/PRIDVINIE-1/ROSSONI.htm Прыдзвінскі край — Расонскі раён]