Афарызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Спасылка на беларускія афарызму
др афармленне
Радок 2:
[[філосаф]]а, а цяпер будзе вісець на кручку мудраца». Найбольш удалыя афарызмы становяцца агульнавядомымі і могуць перайсці ў [[фальклор]], зрабіцца [[прыказка]]мі. Крыніцай афарызмаў з'яўляюцца творы навуковыя, публіцыстычныя, але найбольш часта — мастацкія, у тым ліку паэтычныя. Вось некалькі афарызмаў з твораў беларускіх паэтаў: «Дум не скуеш ланцугамі» ([[Янка Купала|Я. Купала]]), «Хваробы лечаць і атрутамі» ([[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]]), «Лес не сякуць языкамі» ([[Кандрат Крапіва|К. Крапіва]]), «Неспакой ня лечыць адзінота, адзіноту лечыць неспакой» ([[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшоў]]). Да афарызма блізкія крылатыя словы, якія вобразна вызначаюць нейкую жыццёвую з'яву, даюць ёй эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку. Аднак калі афарызм — гэта цэлае меркаванне пра што-небудзь, крылатае слова — толькі частка меркавання: «Будзем сеяць, беларусы!» ([[Пятрусь Броўка|П. Броўка]]), «Плячысты на жывот» ([[Кандрат Крапіва|К. Крапіва]]) і г. д. Афарызмы выступаюць часам і як самастойны літаратурны жанр. Сярод аўтараў, што працуюць у гэтым жанры, вядомыя [[Алесь Разанаў|А. Разанаў]] (цыкл «Зномы»), П. Шыбут, М. Коўзкі, Г. Марчук і інш. Частка афарызмаў беларускіх паэтаў сабраная ў кнізе Ф.
Янкоўскага «Крылатыя словы і афарызмы» (Мінск, 1960).
 
== Спасылкі ==
* [http://dumki.org/categories/56/afaryzmy Беларускія афарызмы]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Паэтычны слоўнік}}
* {{Крыніцы/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}}
 
==  Спасылкі ==
* [http://dumki.org/categories/56/afaryzmy Беларускія афарызмы]
 
[[Катэгорыя:Літаратурныя жанры]]