Глеб Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
| партрэт = Hleb Mienski (silver coin, reverse).gif
| шырыня партрэта =
| подпіс = Глеб Усяславіч на [[Манета|манеце]] [[Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь|НацыянальнагаНБ банка Рэспублікі БеларусьРБ]]. <small>[[2007]]. Дызайн: ''С. Заскевіч''.</small>
| герб =
| подпіс герба =
 
| тытул = [[Князі менскія|князь менскі]]
| парадак = I<!--першым быў прынамсі Яраполк Ізяславіч-->
| пад імем =
| перыядпачатак = [[1101]]
Радок 17:
| наследнік = [[Расціслаў Глебавіч]]
| дата нараджэння = ~канец кан. 11401040
| месца нараджэння =
| дата смерці = {{ДС|13|9|1119}}
Радок 24:
| дынастыя = [[Род Ізяславічаў Полацкіх|Ізяславічы Полацкія]]
| бацька = [[Усяслаў Брачыславіч]]
| маці = імя невядоманевядомая
| жонка = {{нп3|Анастасія Яраполкаўна||ru|Анастасия Ярополковна}}
| у шлюбе = з [[1090]]
| дзеці = [[сын]]ысыны [[Расціслаў Глебавіч|Расціслаў]], [[Валадар Глебавіч|Валадар]], [[Усевалад Глебавіч|Усевалад]]
 
| гады службы = згадваецца у [[1104]] — 11181104—1118
| прыналежнасць = [[Менскае княства]]
| род войскаў =
| званне = князь
| камандаваў = менскае войска
| бітвы = абарона Менска (1104, [[1116]], 1118) і інш.
| вядомы як = першы князь менскі
| дзейнасць =
| рэлігія = [[Выява:OrthodoxCross.svg|10 px10px|Праваслаўны крыж]] [[праваслаўе]]
| Commons =
| сайт =
}}
 
'''Глеб Усясла́віч''' ([[Старажытнаруская мова|ст.-рус.]] ''Глѣбъ Всеславичь'', кан.канец 1040-х — {{ДС|13|9|1119}}, {{МС|Кіеў|ў Кіеве|Горад Кіеў}}) — [[князі менскія|князь менскі]] з [[Дынастыя|роду]] [[Ізяславічы Полацкія|Ізяславічаў Полацкіх]] ([[1101]]—[[1118]])<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Глеб Всеславич
Радок 63:
 
== Паходжанне ==
Прадстаўнік роду полацкіх князёў: унук [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыслава Ізяславіча]], праўнук [[Ізяслаў Уладзіміравіч|Ізяслава Уладзіміравіча]]. Прапраўнук [[Вялікія князі кіеўскія|вялікага князя кіеўскага]] [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра Святаславіча]] (роду [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]]) у яго [[шлюб]]е з князёўнай полацкай [[Рагнеда Рагвалодаўна|Рагнедай Рагвалодаўнай]]. Праз Рагнеду  — нашчадак першага [[летапіс]]нага князя полацкага [[Рагвалод]]а. Такім чынам, належыць да Рурыкавічаў і чацвёртага пакалення іх галіны  — Ізяславічаў Полацкіх, якія кіравалі Полацкай зямлёй па праву спадчыннасці ад Рагвалода, і працягвалі дынастыю Рагвалодавічаў<ref>''Насевіч, В.'' Ізяславічы / В. Насевіч, А. Іоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. [[Гімназія|Гімназіі]]  — [[Кадэнцыя]] / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, [[1996]].  — 527 с.: іл.  — С. 476—477. ISBN 985-11-0041-2.</ref>.
 
== Імя ==
Імя мае [[Старажытнаскандынаўская мова|старажытнаскандынаўскае]] паходжанне<ref>[http://www.behindthename.com/name/Gleb Behind the Name: Meaning, Origin and History of the Name Gleb.] {{ref-en}}</ref>. Старэйшыя сыны Усяслава Брачыславіча  — Барыс і ''Глеб''  — былі названы, відавочна, у памяць аб Барысе Уладзіміравічы (князь [[Горад Растоў|растоўскі]] у [[1010]] [[1015]]) і Глебе Уладзіміравічы (кн. [[Горад Мурам|мурамскі]] у [[1013]]  — 1015), якія ў [[1071]]  г. былі далучаны да ліку [[Святы|святых]] (пасля гэтага, магчыма, сын Усяслава быў першым, каму далі імя ''Глеб''). Верагодна, [[Хрышчэнне|хрысцільным]] імём Глеба Усяславіча таксама было ''Глеб''  — мяркуючы па тым, што на яго [[Пячатка|пячатках]] пададзена выява [[Барыс і Глеб|св. Глеба]]. У далейшым імя выкарыстоўвалася як у Ізяславічаў Полацкіх, так і ў іншых галінах усходнеславянскіх князёў, увайшло ў выкарыстанне ва [[Усходнія славяне|усходніх славян]].
 
== Жыццяпіс ==
Напэўна, другі паводле старшынства (пасля [[Барыс Усяславіч|Барыса]]) сын Усяслава Брачыславіча. Такім чынам, ён мог нарадзіцца ў канцы 1040-х гадоў. Таксама ёсць меркаванне, што Глеб нарадзіўся каля [[1070]] года<ref name="БС"/>, бо ў [[1073]] годзе, верагодна, быў заручаны з [[Анастасія Яраполкаўна|Анастасіяй]]  — дачкой [[Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]] (сына вялікага князя кіеўскага). За ёй, магчыма, і атрымаў [[Горад Мінск|Менск]]<ref>Заяц Ю. Л. Менская зямля… С. 10.</ref>, які пасля смерці бацькі (1101) стаў яго ўдзелам.
[[Выява:Stamp Hleb of Minsk.jpg|250px|thumb|Віслая пячатка Глеба Усяславіча, з выявай св. Глеба. <small>Пярэдні і адваротны бакі, ⌀ 22  — 23 [[Міліметр|мм]].</small>]]
Імкнуўся пашырыць свой удзел. Пасля смерці бацькі пачаў вайну з братамі — выгнаў [[Давыд Усяславіч|Давыда]] і, магчыма, [[Раман Усяславіч|Рамана]]. У 1104  г.<ref>[[Іпацьеўскі летапіс]]</ref> абараняў Менск ад аб'яднанага войска паўднёварускіх князёў — вялікі князь кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч]] накіраваў супраць Глеба ваяводу [[Пуцята Вышаціч|Пуцяту Вышаціча]], князь [[Пераяслаўскае княства|пераяслаўскі]] [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч]]  — свайго сына [[Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка]], князь [[Чарнігаўскае княства|чарнігаўскі]] {{нп3|Алег Святаславіч||ru|Олег Святославич}} хадзіў сам і прывёў з сабой глебавага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда]]. Мэтай, верагодна, было вяртанне Давыду ўдзела<ref>Рапаў…</ref>. Аднак паход на Менск не меў поспеху<ref name="БС"/>, верагодна з-за таго, што вялікі князь кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч|Святаполк]] не хацеў паразы Глеба Усяславіча — свайго сваяка і саюзніка<ref name="БС"/><ref>Ляўко В. М. Смаленска-Полацкае… С. 174—175.</ref>.
 
У [[1106]]  г. Глеб з братамі ўдзельнічаў ў няўдалым паходзе на [[Земгалы|земгалаў]]. Імкнуўся аб'яднаць вакол Менска шэраг гарадоў Полацкай зямлі, у выніку чаго далучыў да свайго княства [[Горад Орша|Оршу]], [[Гарадскі пасёлак Копысь|Копысь]] і [[Друцк]]<ref>''Семянчук, Г.'' Глеб Усяславіч / Г. Семянчук // [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі]]: У 6 т. Т. 3. [[Гімназія|Гімназіі]]  — [[Кадэнцыя]] / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: [[Генадзь Пятровіч Пашкоў|Г.  П.  Пашкоў]] (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мінск: БелЭн, [[1996]].  — 527 с.: іл.  — С. 43. ISBN 985-11-0041-2.</ref>.
 
У [[1108]]  г. ахвяраваў [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскаму манастыру]] на пабудову трапезнай 600 [[Старажытнаруская грыўна|грыўняў]] срэбра і 50 грыўняў золата<ref name="БС"/> (100 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата было таксама ахвяравана ад яго жонкі пасля смерці князя паводле яго завяшчання).
 
[[Выява:Схема Мінскага замчышча і месцы археалагічных раскопаў.gif|thumb|Схема месцазнаходжання [[Сярэднія вякі|сярэдневяковага]] [[гарадзішча]] Менска (з [[XI стагоддзе|XI ст.]]) на плане сучаснага горада. <small>Каляровыя пазначэнні з нумарамі  — месцы праведзеных [[Археалогія Беларусі|археалагічных]] раскопаў.</small>]]
Па смерці Святаполка ([[1113]]) вялікім князем кіеўскім быў абраны [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч (Манамах)]] — праціўнік Святаполка і Глеба, які разыходзіўся з імі па многіх пытаннях, у т. л. па спадчынных правах на княжанні. У [[1116]] годзе Глеб напаў на зямлю [[дрыгавічы|дрыгавічоў]] і спаліў г. [[Горад Слуцк|Слуцк]]<ref name="БС"/>, які належаў Уладзіміру. Уладзімір з войскамі [[Кіеў|Кіева]], Пераяслава, [[Смаленск]]а і [[Чарнігаў|Чарнігава]] выступіў супраць Менскага княства. Смаленскі князь [[Вячаслаў Уладзіміравіч|Вячаслаў]] (сын Уладзіміра) захапіў Оршу і Копысь. Аб'яднанае войска князя чарнігаўскага {{нп3|Давыд Святаславіч|Давыда Святаславіча|ru|Давыд Святославич}} (стрыечнага брата Уладзіміра) і князя пераяслаўскага [[Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка]] (сына Уладзіміра) узяло прыступам [[Горад Друцк|Друцк]]. Сам Уладзімір накіраваўся да Менска і аблажыў горад. Двухмесячная аблога не дала поспеху, але Уладзімір вырашыў працягваць аблогу, і загадаў будаваць пад менскім [[дзядзінец|дзядзінцам]] сабе хату на зіму.
 
Глеб, убачыўшы падрыхтоўку да працяглай аблогі, накіраваў паслоў да Уладзіміра, які згадзіўся на мірныя перамовы<ref name="БС"/>. Менскі князь выйшаў з горада з дзецьмі і [[дружына]]й і паабяцаў ва ўсім слухацца. Уладзімір павучаў Глеба, як ён павінен паводзіць сябе, і даў яму, паводле летапісу, Менск  — такім чынам, як лічаць некаторыя даследчыкі<ref>Загарульскі, Ермаловіч …</ref>, забраў значную частку ўладанняў, у т. л. Друцк і Падняпроўе. Сын Уладзіміра Яраполк вывеў у палон жыхароў захопленага Друцка і пасяліў іх у сваім [[Пераяслаўскае княства|Пераяслаўскім княстве]], пабудаваўшы горад {{нп3|Горад Жоўнінэ|Жэлні|ru|Жовнино (Черкасская область))}}.
 
Паміж [[1116]] і [[1118]] Глеб зрабіў спробу вярнуць страчаныя землі, і напаў на смаленскія і наўгародскія воласці<ref name="БС"/>. Гэтым разам Уладзімір паслаў у 1118  г. свайго сына [[Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі|Мсціслава]] з вялікім войскам, ён аблажыў і ўзяў Менск. Глеб трапіў у палон і быў адвезены ў Кіеў<ref name="БС"/>.
 
Памёр Глеб Усяславіч [[13 верасня]] [[1119]] года ў кіеўскай вязніцы. Пахаваны ў [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]] разам з жонкай, якая перажыла яго на 40 гадоў, у галовах св. Феадосія<ref>Аθанасій Калнофойскій. Эпитафіи фундаторам лавры / Отделъ ІІ. Извѣстія очевидцевъ, современниковъ и иностранныхъ писателей // Сборникъ матеріаловъ для исторической топографіи Кіева и его окрестностей.— Кіевъ: типографія Е. Я. Федорова, 1874.— С. 28</ref>.
Радок 91:
 
З крыніц вядомы тры Глебавічы: 
* [[Расціслаў Глебавіч|Расціслаў]] ([[1090-я]]  — пасля [[1161]]/[[1162]])  — князь менскі ([[1140-я]]  — [[1151]], [[1158]]—1161/1162), полацкі (1151—1158);
* [[Валадар Глебавіч|Валадар]] ([[1090-я]]  — пасля [[1176]]/[[1177]])  — князь менскі (1151—1158; [[1162]]—[[1167]]/[[1183]]), полацкі (1167);
* [[Усевалад Глебавіч|Усевалад]]  — [[Ізяслаўскае княства|князь ізяслаўскі]] (да 1159), [[Горад Стрэжаў|стрэжаўскі]] (пасля 1159).
[[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. М. Тацішчаў]] пад [[14 мая]] [[1134]] года паведамляе пра смерць Ізяслава Глебавіча, якога лічыць полацкім князем<ref>Тацішчаў 1962; Т. 2., С. 145.</ref>, але папраўдзе гэта быў сын князя [[курск]]ага Глеба Ольгавіча.
 
== Ушанаванне памяці ==
* Памятныя манеты Нацыянальнага банка [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] «Глеб Менскі», у серыі «Умацаванне і [[абарона]] дзяржавы». [[Намінал]]ы: 1 [[Беларускі рубель|рубель]] ([[Медзь|медна]]-[[Нікель|нікелевая]]), 20 рублёў ([[Серабро|срэбная]]). [[Дызайн]]: С. Заскевіч ([[Беларусь]]). Чаканка: [[Закрытае акцыянернае таварыства|ЗАТ]] «Літоўскі [[манетны двор]]», [[Вільнюс]]. Выпуск у зварот: [[12 ліпеня]] [[2007]]<ref>[http://www.nbrb.by/bel/Coinsbanknotes/CommCoin.asp?id=96 Памятныя манеты «Глеб Менскі»] // Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь</ref>.
 
{{зноскі}}