Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: eo:Andrej Rymsza
Радок 113:
Эпіграмы на родавыя гербы магнатаў і шляхты насілі характар прысвячэнняў і змяшчаліся звычайна на адвароце тытульнага ліста кнігі, часта разам з выявай герба. Эпіграмы з’яўляліся прасцейшым гатункам героіка-эпічнай паэзіі, яе папярэднім ідэйна-мастацкім фундаментам і пазаструктурным працягам. Таксама, як і вялікія па памерах эпічныя паэмы, кароценькія эпіграмы ўслаўлялі культ рыцарства, воінскай мужнасці, былі прасякнуты патрыятычнымі настроямі і традыцыйнай павагай да патрыярхальнага жыцця продкаў.
 
“Подавайте ж потомком, што маете з предков!” – гэты заклік А. Рымшы з эпіграмы '''“На гербы... Льва Сапегі”''', змешчанай у першым выданні [[статутСтатут, 1588|Статута 1588]] г., з’яўляецца, па-сутнасці, галоўнай ідэяй усёй героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца [[XVI]] ст.]], якая культывавала погляд на чалавека як на звяно ў ланцугу родавай славы і годнасці.
 
Ёсць падставы меркаваць, што ў паэта было значна больш вершаў на беларускай мове: у лістах Саламона Рысінскага захаваліся радкі пра эпіграму на “народнай мове” А. Рымшы ў гонар Радзівілаў, два варыянты перакладу гэтай эпіграмы на ліцнскую мову, а таксама згадка пра існаванне дзённіка беларускага паэта.