Дантэ Аліг’еры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Творчасць ==
Быў членам паэтыцкагапаэтычнага руху ''[[Dolce stil novo]]''. У сваіх ранніх вершах Дантэ апяваў Беатрычэ Партынары (1267—1290), каханне да якой пранёс праз усё жыццё. Гэтыя вершы і далучаная да іх проза на італьянскай мове склалі першы буйны твор — «Новае жыццё» (1291-93, выд. 1576), у якім распрацаваў правілы «новага салодкага стылю» (ускладненыя маральна-філасофскія ідэі, сімволіка і алегарызм, вытанчанасць мастацкай формы). Пазней яго творчасць развівалася ў двух кірунках: на [[лацінская мова|лацінскай мове]] ствараў трактаты па пытаннях італьянскай мовы («Пра народнае красамоўства», 1303-04), аб дзяржаўнай уладзе («Пра манархію», 1312-13), на італьянскай мове — трактат, прысвечаны філасофскім, маральным і літаратурным пытанням («Баль», 1304-07) і вершы (т.зв. «рыфмы»). У 1311-13 напісаў 13 «Пасланняў» на лацінскай мове, эклогі, а таксама трактат «Спрэчка аб вадзе і зямлі» (1320).
 
Вяршыня творчасці Дантэ — «[[Боская камедыя]]» (1306—1321?). Гэты манументальны твор позняга сярэднявечча ўяўляе сабой энцыклапедыю філасофіі, касмагоніі, гісторыі, рэлігіі, маралі, палітычных поглядаў еўрапейскага чалавека напярэдадні Адраджэння.