Павел Якаўлевіч Жаўрыд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне
др Спасылкі
Радок 1:
'''Павел Якаўлевіч Жаўрыд''' ({{ДН|13|6|1889|1}}, в. [[вёска Цецяроўка|Цецяроўка]] [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] — {{ДС|||1937}}, пас. [[Княж-Пагост]], [[Комі АССР]], [[ГУЛАГ]]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст.
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Слуцкая гімназія|Слуцкую гімназію]] (1909); вучыўся на юрыдычным факультэце [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага ўніверсітэта]]. У 1916 мабілізаваны ў войска; у 1917 скончыў Віленскае ваеннае вучылішча, эвакуіраванае ў [[Горад Палтава|Палтаву]]. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з'езда]] (1917). Працаваў юрысконсультам у [[Слуцк]]у. У 1919 арыштаваны ЧК, абвінавачаны ў дапамозе [[Дзянікін]]у. Вызвалены, у лістападзе 1919 вярнуўся ў Слуцк. У канцы 1920 [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай радай БНР]] прызначаны камісарам Случчыны, уваходзіў у склад [[Беларуская рада Случчыны|Беларускай рады Случчыны]]. Адзін з кіраўнікоў [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] ([[1920]]). У 1921 у [[Вільня|Вільні]]; потым вярнуўся на Случчыну. У 1923—1930 на розных гаспадарчых пасадах у [[Горад Мінск|Мінску]] і [[Горад Мар'іна Горка|Мар'інай ГроцыГорцы]], пасля ў Мар'інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, [[Інбелкульт|Інбелкульце]], рэдакцыі газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]» (пад час арышту стыльрэдактар). Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 асуджаны за «''шкодніцтва і антысавецкую агітацыю''» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 21.6.1934. Пасля выхаду з лагера жыў у ссылцы ў [[Горад Сарапул|Сарапуле]] [[Удмурцкая АССР|Удмурцкай АССР]]. Зноў арыштаваны ў 1937 і асуджаны на 10 гадоў лагераў, верагодна, этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер [[Народны камісарыят унутраных спраў СССР|НКУС]] Комі АССР (пас. Княж-Пагост), дзе памёр ад хваробы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10.6.1988. Групавая справа Ж. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.
 
== Літаратура ==