Франц Іозеф Гайдн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (3) using AWB
Радок 40:
 
== Ацэнка творчасці ==
Стыль Гайдна арганічна звязаны з культурай Вены, што сплаўляецца ў сабе італьянскія, паўднёва-нямецкія і іншыя культурныя традыцыі. Музычная культура была прадстаўлена трыма значнымі пластамі — строгі паліфанічны стыль царкоўнай музыкі, італьянскі оперны стыль і гарадскі фальклор. Гэтыя пласты сталі фактарам фармавання індывідуальнага аўтарскага стылю Гайдна. Сам кампазітар лічыў, што больш за ўсё на яго паўплываў [[Карл Філіп ЭмануэльЭмануіл Бах]], сын [[Іаган Себасцьян Бах|І. С. Баха]].
 
Творчасць Гайдна ахоплівае шырокі спектр жанраў. У Германіі і Аўстрыі Гайдн зрабіўся вядомым дзякуючы сваім араторыям — «Стварэнне свету» і «Пары года». Затое ў ЗША, Англіі і Францыі найбольш папулярныя яго сімфанічныя творы. Хоць сімфанічныя цыклы пісаліся і да Гайдна, лічыцца, што менавіта Гайдн падсумаваў і падняў на новы якасны ўзровень досвед папярэднікаў, адкрыўшы новую эпоху ў развіцці жанру сімфоніі.