Быстрыцкае староства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Сфарміравалася да пачатку XVI ст. на аснове вялікакняскага маёнтка ўскосна вядомага з канца XIV ст. Цэнтр староства — гаспадарскі двор Быстрыца. Намесніка (старосту) спачатку прызначаў віленскі ваявода, староста жыў у гаспадарскім двары, ажыццяўляў гаспадарчае кіраванне, узначальваў судовыя разборы ў спрэчках каралеўскіх падданых і баяраў-шляхты. Пры гаспадарскім двары існавала [[Вёска Быстрыца, Астравецкі раён|аднайменнае паселішча]] і, напэўна, даволі буйное, бо яшчэ ў 1390 годзе Ягайлам тут заснаваны каталіцкі касцёл і кляштар. Двор Быстрыца знаходзіўся паміж прылеглым аднайменным мястэчкам і ракой Віліяй на самым яе беразе. Пры ўездзе на двор з боку мястэчка стаяла вялікая драўляная брама з двума турэмнымі памяшканнямі па баках. Насупраць брамы, над ракой, стаяў вялікі сядзібны дом. Апроч гэтага на дзядзінцы былі стары флігель, свірны, новая і старая пякарні, сырніца, а каля ракі — бровар. Побач з дваром асобна знаходзілася гумнішча з гаспадарчымі пабудовамі.
 
У 1-й палове XVI ст. быстрыцкіх намеснікаў прызначаў са сваіх служэбнікаў віленскі ваявода, фактычны ўладальнік Быстрыцы. Першым вядомым быстрыцкім намеснікам ужо недзе да 1514 года быў нейкі Ілля, у 1518—1522 гадах старостам быў Васіль Рыгоравіч Кабыльня (Кабылін) — іх прызначаў віленскі ваявода [[Мікалай Радзівіл, 1470—1521|М. М. Радзівіл]]. У 1537—1547 гадах старостам быў Станіслаў Озранскі, у 1550 годзе намеснікам называецца Іван Звезда.
 
З сярэдзіны XVI ст. Быстрыцкае староства, відаць, перайшло ў непасрэднае ўладанне да вялікага князя. Гаспадар пачаў жалаваць староства («дзяржаву») у карыстанне розным магнатам за службу ці аддаваць у заставу. Так у 1559 годзе быстрыцкім і высакадворскім старостам быў князь Пётр Цімафеевіч Пузына, яго намеснік у Быстрыцы — князь Павел Андрэевіч Свірскі. У 1563 годзе быстрыцкім і высакадворскім намеснікам быў князь Ян Баляслававіч Свірскі.
 
У 1580-я гады напэўна ў заставу за пазычаныя грошы Быстрыцкае староства з правам тытулавацца «старостам быстрыцкім» атрымаў жамойцкі староста, вялікі падчашы літоўскі [[Ян Станіслававіч Кішка]], які трымаў Быстрыцу да самай смерці ў 1591 годзе. З 1590-х гадоў быстрыцкім старостам стаў гетман [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштаф Радзівіл]], які ажаніўся з удавой Я. С. Кішкі — княгіняй Альжбетай Астрожскай. Крыштаф Радзівіл часта аддаваў Быстрыцу ў арэнду ці ў заставу іншым асобам — так, у 1612 годзе заставіў яе троцкаму гараднічаму і цівуну Балтазару Стравінскаму, затым пану Завішы, у 1624 годзе — пану Давыду Швыкоўскаму, у 1627-м аддаў у арэнду на тры гады палкоўніку каралеўскіх войскаў Мікалаю Корфу, які ў 1628 годзе пераўступіў арэнду Адаму Маджэўскаму.
 
Пасля смерці Крыштафа Радзівіла быстрыцкім старостам стаў яго сын [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януш Радзівіл]], апошні прадстаўнік па мужчынскай лініі біржанска-дубінкаўскай галіны Радзівілаў. Ён завяшчаў староства сваёй жонцы княгіні Марыі, якая сваім тастамэнтам у 1661 годзе з дазволу караля запісала староства [[Вацлаў Канстанцін Паклонскі|Вацлаву Канстанціну Паклонскаму]] за заслугі перад сваім мужам-нябожчыкам. Паклонскі памёр да 1663 года, напэўна, пасля гэтага Быстрыцкае староства вярнулася ў непасрэднае валоданне караля.
 
Наступным трымальнікам Быстрыцы ў 2-й палове XVII ст. стаў рэферэндарый літоўскі [[Цыпрыян Павел Бжастоўскі]], аддаючы яму Быстрыцу ў пажыццёвае валоданне кароль паставіў умову штогадовай выплаты «кварты» (чацвёртай часткі) чыстага даходу да скарбу на ўтрыманне арміі. Пасля смерці Цыпрыяна Бжастоўскага ў 1689 годзе, быстрыцкімі старостамі быў яго сын [[Ян Уладзіслаў Бжастоўскі]], затым унук, вялікі пісар літоўскі [[Юзаф Бжастоўскі]]. У 1742 годзе Юзаф з дазволу караля Аўгуста III саступіў староства свайму 9-гадоваму сыну [[Станіслаў Бжастоўскі|Станіславу Бжастоўскаму]]. Пасля смерці апошняга ў 1769 годзе староствам валодала яго ўдава Тэафіля з Радзівілаў.
 
Староства праіснавала да падзелаў Рэчы Паспалітай, у XIX ст. ужо існавала адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі — Быстрыцкая воласць Віленскага павету Віленскай губерні.