Быстрыцкае староства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
У 1-й палове XVI ст. быстрыцкіх намеснікаў прызначаў са сваіх служэбнікаў віленскі ваявода, фактычны ўладальнік Быстрыцы. Першым вядомым быстрыцкім намеснікам ужо недзе да 1514 года быў нейкі Ілля, у 1518—1522 гадах старостам быў Васіль Рыгоравіч Кабыльня (Кабылін) — іх прызначаў віленскі ваявода [[Мікалай Радзівіл, 1470—1521|М. М. Радзівіл]]. У 1537—1547 гадах старостам быў Станіслаў Озранскі, у 1550 годзе намеснікам называецца Іван Звезда.
 
З сярэдзіны XVI ст. Быстрыцкае староства, відаць, перайшло ў непасрэднае ўладанне да вялікага князя. Гаспадар пачаў жалаваць староства («дзяржаву») у карыстанне розным магнатам за службу ці аддаваць у заставу. Так у 1559 годзе быстрыцкім і высакадворскім старостам быў князь [[Пётр Цімафеевіч Пузына]], яго намеснік у Быстрыцы — князь Павел Андрэевіч Свірскі. У 1563 годзе быстрыцкім і высакадворскім намеснікамстаростам быў князь [[Ян Баляслававіч Свірскі]].
 
У 1580-я гады напэўна ў заставу за пазычаныя грошы Быстрыцкае староства з правам тытулавацца «старостам быстрыцкім» атрымаў жамойцкі староста, вялікі падчашы літоўскі [[Ян Станіслававіч Кішка]], які трымаў Быстрыцу да самай смерці ў 1591 годзе. З 1590-х гадоў быстрыцкім старостам стаў гетман [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштаф Радзівіл]], які ажаніўся з удавой Я. С. Кішкі — княгіняй Альжбетай Астрожскай. Крыштаф Радзівіл часта аддаваў Быстрыцу ў арэнду ці ў заставу іншым асобам — так, у 1612 годзе заставіў яе троцкаму гараднічаму і цівуну Балтазару Стравінскаму, затым пану Завішы, у 1624 годзе — пану Давыду Швыкоўскаму, у 1627-м аддаў у арэнду на тры гады палкоўніку каралеўскіх войскаў Мікалаю Корфу, які ў 1628 годзе пераўступіў арэнду Адаму Маджэўскаму.