Мікалай Аляксеевіч Козенка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др фота=выява
др арфаграфія, replaced: | Подпіс → | Апісанне выявы using AWB
Радок 4:
| Выява = Н.А.-Козенко Фото-Константина-Дробова-682x1024.jpg
| Шырыня =
| ПодпісАпісанне выявы =
| Імя пры нараджэнні =
| Дата нараджэння = 9.3.1951
Радок 33:
=== Адукацыя і праца ===
 
З 1967 па 1970 гады вучыўся ў Магілёўскім культасветвучылішчы на аддзяленні харэаграфіі. Пасля заканчэння быў запрошаны на працу ў Дом культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава на пасаду кіраўніка дзіцячага харэаграфічнага калектыву. Адначасова па сумяшчальніцтву працуе выкладчыкам харэаграфічных дысцыплін у культасветвучылішчы (1971—1972). З 1972 па 1974 гады служыць артыстам балета ў ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі (г. Мінск). У 1974 годзе Мікалай Козенка паступае на харэаграфічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. Паспяхова яго сканчае ў 1978 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «культасветработа», спецыялізацыя «выкладчык харэаграфічных дысцыплін» <ref name="ReferenceA">Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700</ref>. Па заканчэнні інстытута працуе выкладчыкам кафедры харэаграфіі ў Мінскім інстытуце культуры (сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў): на асноўнай рабоце (1978—1979), па сумяшчальніцтву (да 1988) <ref>Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця name="ReferenceA"/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700</ref>. З 1979 па 1992 гады працуе ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры культуры на пасадах загадчыка аддзела харэаграфічнага мастацтва, намесніка дырэктара, вядучага навуковага супрацоўніка. У 1992 годзе у сувязі з рэарганізацыяй РНМЦК у Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры (БелДІПК), запрошаны ў новаўтвораную ўстанову на пасаду старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі традыцыйнага мастацтва. У 1995—1996 гады паралельна працуе загадчыкам Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, выкладчыкам танца ў Чачэрскай дзіцячай музычнай школе Гомельскай вобласці. У 1996—1997 гадах выкладчыкам Вялікаўхалодскай школы мастацтваў. З 1996 года настаўнікам рытмікі і танца, кіраўніком узорнага (2001) і Заслужанага (2012) аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ў Мётчанскай адукацыйна-выхаваўчай установе «Школа-садок» Барысаўскага раёна Мінскай вобласці <ref>Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця name="ReferenceA"/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700</ref>. З 1997 па 1998 гады працуе вядучым спецыялістам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе працягвае адукацыю ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 па 1999 гады займае пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь. З 1999 на асноўнай працы ў БелДІПК. З 2006 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на кафедры этналогіі і фальклору на пагадзіннай аснове. З рэарганізацыяй БелДІПК у Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ІПКПК) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) з 2008 па 2010 гады працуе на пасадзе метадыста аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыякультурнай дзейнасці. У сувязі з ліквідацыяй ІПКПК перайшоў працаваць у Інстытут культуры Беларусі, дзе працуе і сёння.<ref>Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.329-330</ref>
 
=== Сям'я ===
Радок 43:
У 1980-90-х гг. Мікалай Козенка даследуе традыцыйную культуру Чачэрскага раёна. На аснове даследчых матэрыялаў падрыхтаваў рукапіс «Чачэрскі фальклор (пераважна харэаграфічны) у сучасных запісах» з фотаздымкамі, малюнкамі, нотнымі дадаткамі. Гэта ўнікальны матэрыял аб'ёмам каля адной тысячы старонак, які дагэтуль не надрукаваны.<ref>Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.330</ref>
 
Мікалай Козенка аўтар і суаўтар каля 30 відэафільмаў і тэлесюжэтаў, кінастужкі «У Святыя вечары на Каляды» (Беларусьфільм, 1996), тэлецыкла «Чачэрскі альбом» (1995-96) і інш. З'яўляецца аўтарам больш за 170 публікацый, прысвечаных аўтэнтычнаму і аматарскаму танцавальнаму фальклору. Сярод якіх манаграфія «Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца. Ч. І. Паставы рук» (1993), зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі» (15 выпускаў), «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 выпускі), «Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць. Магілёўшчына», раздзелы “Танцавальны фальклор”, “ Народная інструментальная музыка”, “Народныя гульні” ў грунтоўным шасцітомным (10 кн.) навуковым выданні “Традыцыйная мастацкая культура Беларусаў”, брашуры і артыкулы ў навуковых, навукова-папулярных і даведачных выданнях Беларусі і Расіі, вучэбныя праграмы і метадычныя дапаможнікі. Арганізатар і кіраўнік рэспубліканскіх семінараў, круглых сталоў, дыскусій па праблемах беларускай народнай харэаграфіі <ref>Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700<name="ReferenceA"/ref>.
 
Напрыканцы ХХ ст. Мікалаем Козенкам падрыхтавана праграма адраджэння беларускай харэаграфічнай аўтэнтыкі. Мэтай праекту з'яўляецца далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей традыцыйнай культуры, фарміраванне самадастатковай творчай асобы. Створана стратэгія іх вяртання ў сучасны побыт і культуру традыцыя народнай харэаграфіі, спеўнага і музычнага інструментальнага мастацтва.
Радок 49:
Крокам у рэалізацыі праграмы становіцца заснаванне Мікалаем Козенкам і яго калегамі фальклорнага гурта «Берагіня» пры Мётчанскай школе-садку Барысаўскага раёна (кіраўнікі М.Козенка і А.Абрамовіч). Таксама ствараюцца цэнтры традыцыйнай творчасці ў Чачэрскім раёнё Гомельскай вобласці (вёскі Бабічы, Нісімкавічы, Меркулавічы, Беляеўка, Палессе і інш.), Акцябрскім (г.п. Акцябрскі, вёскі Валосавічы, Рассвет, Чырвоная Слабада і інш.) раёнах Гомельскай вобласці, Барысаўскім раёне (в. Мётча) Мінскай вобласці.
 
Разам з установамі культуры і адукацыі, аматарамі фальклору Мікалаем Козенкам арганізоўваецца шэраг міжнародных і рэспубліканскіх фестывалей фальклору на Беларусі<ref>Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700<name="ReferenceA"/ref> :
* Рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца (Гродна, Мінск, 1990)
* «Палескі карагод» (Пінск, 1991)
Радок 111:
* «Паміж небам і зямлёй» (1995, праграма “Радавод” Белтэлерадыёкампаніі)
* тэлецыкл «Чачэрскі альбом» у праграме «Радавод» Белтэлерадыёкампаніі (1995-96)
* «У святыя вечары на Каляды» (1996, Летапіс , Беларусфільм) і інш.<ref>Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця name="ReferenceA"/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700</ref>
 
{{Зноскі}}