Парад суверэнітэтаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
[[19 жніўня]] [[1991]] года падпісанне новага саюзнага дагавора аб стварэнні [[Саюз Суверэнных Дзяржаў|Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД)]] як мяккай федэрацыі было сарвана жнівеньскім путчам ДКНС пры спробе адхілення М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР, адразу пасля чаго падчас масавага абвалу СССР незалежнасць абвясцілі амаль усе астатнія саюзныя рэспублікі, а таксама некалькі аўтаномных (у Расіі, Грузіі, Малдове). [[6 верасня]] ўлады СССР прызналі незалежнасць трох прыбалтыйскіх рэспублік.
 
Хоць [[14 лістапада]] сям'ю саюзнымі рэспублікамі з дванаццаці ([[Расія|РСФСР (Расія)]], [[Беларусь]], [[Казахстан]], [[Кыргызстан]], [[Таджыкістан]], [[Туркменістан]], [[Узбекістан]]) было прынята рашэнне па заключэнні дагавора аб стварэнне ССД як [[канфедэрацыя|канфедэрацыі]], пасля [[Усеўкраінскі рэферэндум, 1991|рэферэндуму аб незалежнасці Украіны]], які адбыўся 1 снежня, главамі трох рэспублік-заснавальніц СССР (Беларусі, РСФСР, Украіны) [[8 снежня]] падпісваюцца [[белавежскія пагадненні]] пра яго роспуск, [[21 снежня]] гэта зацвярджаецца ўсімі адзінаццаццю рэспублікамі, і замест ССД ствараецца [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў]] як міжнародная (міждзяржаўная) арганізацыя. Пры гэтым да моманту роспуску СССР 8 снежня з усіх саюзных рэспублік толькі тры не абвясцілі пра незалежнасць (РСФСР, Беларусь і Казахстан; апошні зрабіў гэта праз тыдзень, 16 снежня).
 
Частка [[СНД-2|аўтаномных рэспублік, якія абвясцілі незалежнасць]], пазней сталі т.зв. непрызнанымі ([[Нагорны Карабах]] і [[Прыднястроўе]]) або часткова-прызнанымі ([[Абхазія]] і [[Паўднёвая Асеція]]) дзяржавамі (у той час як [[Гагаузія]], [[Татарстан]] і [[Чачня]] такі статус не захавалі). Пры гэтым Татарстан быў рэінкарпараваны ў склад Расійскай Федэрацыі мірным шляхам на аснове дагавора 1994 года, а Чачня — у выніку дзвюх войнаў [[Першая чачэнская вайна|1994-1996]] і [[Другая чачэнская вайна|1999-2000]] гадоў.