Леанід Уладзіміравіч Маракоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Пляменнік [[Валерый Маракоў|Валерыя Маракова]]. Скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі]] (1984), працаваў на Мінскім заводзе ЭВМ. З 1987 інжынер-электроншчык на доследна-вытворчым прадпрыемстве па вырабу ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, інш. установах. З 1999 літ. супрацоўнік газеты «Голас Радзімы». З 2001 на творчай рабоце.

===Літаратурная дзейнасць===
Першае апавяданне «Яблыня» надрукаваў у газеце «[[Літаратура і мастацтва (1932)|ЛіМ]]» (1998). Публікуе нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, вострасюжэтныя апавяд. ў рэспублік. перыяд. друку (час. «[[Полымя (1922)|Полымя]]», «[[Маладосць (1953)|Маладосць]]», «Крыніца», «Роднае слова», «[[Дзеяслоў (2002)|Дзеяслоў]]», «Arche», «Беларусь», «Першацвет»; газ. «Советская Беларусь», «Звязда», «Народная воля», «[[Літаратура і мастацтва (1932)|ЛіМ]]», «Наша ніва» і інш.). Даследуе лёс і мастацкую спадчыну рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў. Напісаў кнігу пра жыццёвы і творчы шлях В. Маракова («В. Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», 1999). Укладальнік даведніка «Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары» (2000), кнігі выбр. тв. В. Маракова і ўспамінаў пра яго «[[Рабінавая ноч]]» (2003), энцыклапед. даведніка ў 3 т. «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991» (2002—2003). Аўтар кніг прозы пра сучаснікаў у няпросты час пераходнага грамадства, пра праблемы маралі, кахання, станаўлення рыначных адносін, развіцця малага бізнесу. Творы М.Маракова перакладзены на рускую, нямецкую і англійскую мовы. Чл. Саюза бел. пісьменнікаў (2001), Саюза бел. журналістаў (2001), Міжнар. ПЭН-клуба (2002). Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча (2006).
 
===Асабістыя погляды===
У 2012-16 гг. вёў старонку ў Facebook[https://www.facebook.com/leonid.moryakov], дзе выкладаў свае кароткія апавяданні на рускай мове, а таксама рабіў нататкі адносна злабадзённых падзей і генетыкі. У алегарычнай форме выказваў прыхільнасць заходнееўрапейскім каштоўнасцям і негатыўнае стаўленне да цяперашняй сітуацыі ў Расіі.
 
===Хвароба===
У пачатку 2016 г. Леанід Маракоў перажыў [інсульт], а 23 верасня злёг з пухлінай галаўнога мозгу, аб чым 3 лістапада паведаміла Радыё "Свабода<ref>[http://www.svaboda.org/a/lieanid-marakou-u-chospisie/28093025.html Пісьменьнік і дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў знаходзіцца ў госьпісе]// Сайт Радыё "Свабода"</ref>", а праз некалькі дзён - партал TUT.BY<ref>[http://news.tut.by/society/519059.html Исследователь темы репрессий писатель Леонид Моряков в тяжелом состоянии находится в хосписе]// TUT.BY</ref>. У цяперашні час знаходзіцца ў цяжкім становішчы ў хоспісе. На яго лячэнне і дагляд у сацыяльных сетках пачалі збіраць грошы. Так, [[Святлана Аляксандраўна Алексіевіч|С. А. Алексіевіч]] ахвяравала 1000 дол. ЗША, згдна паведамленням СМІ<ref>[http://www.belaruspartisan.org/life/361422/ Алексиевич передала деньги на лечение тяжелобольного писателя Леонида Морякова]// Сайт"Беларускі партызан"</ref>.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 66 ⟶ 75:
18. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 7. Бешанковіцкі р-н. 1923—1941.<br />
19. ********************. 1929—1953 (назва даведніка да 2014 г. закрытая).
 
==Старонкі аўтара ў Сеціве==
*[http://marakou.by/ Сайт пісьменніка]
*[http://samlib.ru/m/rasskaztretijfarc/ Старонка ў партале "Самвыдат"]
*[https://www.facebook.com/leonid.moryakov Аккаўнт у Facebook]
{{зноскі}}
 
{{DEFAULTSORT:Маракоў, Леанід Уладзіміравіч}}