Захар Васілевіч Шыбека: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
У [[1972]] Скончыў [[гістарычны факультэт БДУ|гістарычны факультэт]] [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], у [[1977]] абараніў кандыдацкую дысертацыю, у [[1998]] — доктарскую. У [[2003]] атрымаў годнасць прафесара.
 
Працаваў настаўнікам гісторыі ([[1972]]—[[1974]]), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі [[АН]] [[БССР]] ([[1974]]—[[1991]]), загадчыкам аддзела [[беларусазнаўства]] Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя [[Францыск Скарына|Ф.Скарыны]] ([[1991]]—[[1998]]). У [[1999]] — дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.
 
З [[2000]] да [[2012]] года знаходзіўся на пасадзе прафесара [[БДЭУ|Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта]], кафедра эканамічнай гісторыі <ref>[[БДЭУ|Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт]]. Афіцыйны вэб-сайт (па-руску) [http://www.bseu.by/russian/faculty18/department3.htm]</ref>. З [[верасень|верасня]] [[2001]] па [[верасень]] [[2002]] па сумяшчальніцтву выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «[[Спадчына (1970)|Спадчына]]».
Радок 33:
Даследуе [[Мінск]] другой паловы ХІХ — пачатка ХХ стагоддзяў, гарады [[Беларусь|Беларусі]] [[1861]]—[[1904]] гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагоддзяў.
 
Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі [[Беларусь|Беларусі]] ХІХ-ХХ стагоддзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przegląd Wschodni» за [[2001]] год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага [[ПЭН-цэнтр|ПЭН-центрацэнтра]] [[2003]] года.
 
Член [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]] і [[Беларускае гістарычнае таварыства|Беларускага гістарычнага таварыства]].