Берасцейская унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
і інш.
 
Пасля прыняцця ўніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый – знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, папа рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідэрам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВВЛВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.
 
Грамадства ўспрыняла ўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен – так не магла захавацца чысціня “першапачатковасці” хрысціянства. Увядзенне ўніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнага характару ўніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]] ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам – Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.