Паляўнічы Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіф.
Радок 3:
Першы нумар выйшаў у красавіку 1927 г. тыражом 5000 экз., апошні — № 4 за 1933 г. выйшаў тыражом — 12800 экз. Тыраж цалкам разыходзіўся па падпісцы сярод паляўнічых, найбольшы тыраж сабраў у 1930 г. — 17500 экз.
 
Змяшчаў афіцыйныя матэрыялы датычныя продажу зброі і пораху, загатоўкі пушніны, пачатку паляўнічага сезону на розную дзічыну. Таксама вёў рубрыкі «Сабакагадоўля», «Рыбніцтва і рыбалоўства», «Трусагадоўля», «Аружэйная тэхніка», «Жыццё на мясцох» і інш. Праз часопіс Беларускі саюз паляўнічых сабраў грошы на пабудову самалёта «Паляўнічы Беларусі», які пабудавалі і перадалі ў Чырвоную армію ў 1932 годзе. Друкаваў мастацкія творы на паляўнічую тэматыку: вершы і апавяданні [[Валерый Дзмітрыевіч Маракоў|Валерыя Маракова]], [[Макар Паслядовіч|Макара Паслядовіча]], [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], М.[[Мікола ЦелешаЦэлеш|Міколы Цэлеша]], [[Яўген Зомерфельд|Яўгена ЗомэрфэльдаЗомерфельда]]. Мастацкае афармленне ствараў выдатны беларускі анімаліст [[Генадзь Змудзінскі]].
 
Часопісам кіравала рэдкалегія з прадстаўнікоў саюза паляўнічых, адказныя рэдактары: Янка Крывец (1927 г.), Міхаіл Шмідт (1928—1931 гг.), К. Дамарацкі (1931 г.), П. Тамашэўскі (1931 г.), А. Вільдфлуш (1932—1933 гг.), К. Волдынь (1933 г.).