Асва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
|галоўны офіс = [[{{#property:p159}}]]
}}
'''«Асва»''' — [[беларуская мова|беларускамоўны]] гумарыстычна-сатырычны часопіс, які выдаваўся ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] з [[25 сакавік]]асакавіка да [[25 жніўня]] [[1934]] года. Рэдагаваў і выдаваў яго студэнт [[Віленскі ўніверсітэт|Універсітэта Стэфана Баторыя]] П. Радзюк па заданні Цэнтральнага Камітэта нелегальнай ў [[Польская Рэспубліка (1918-1939)|Польшчы]] [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі]] (КПЗБ)<ref name=a>{{кніга|загаловак = Энцыклапедыя...|старонкі = 203—204}}</ref>.
 
Часопіс працягваў традыцыі закрытых раней польскімі ўладамі часопісаў: [[Маланка (часопіс)|«Маланка»]], [[Беларуская газета (1933)|«Беларуская газета»]] і [[Літаратурная старонка|«Літаратурная старонка»]]. Выражаў погляды радыкальна настроенай часткі [[Беларусы ў Польшчы|беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы]], перш за за ўсё сацыяльных нізоў, якая ідэнтыфікавалася з праграмай інтэлігенцыі і моладзі звязанай з КПЗБ. Яго дэклараванай мэтай было «паглыбленне сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас». Закранала праблемы [[Вялікая дэпрэсія|эканамічнага крызісу 1930-х гадоў]], збяднення вёскі, каментавала пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі. Выказвала пратэст развіццю [[Нацыянал-сацыялізм|нацыянальнага сацыялізму]] ў [[Нацысцкая Германія|Германіі]] і «польскага шавінізму». Крытычна адносілася да аграрнай палітыкі польскага ўраду, перш за ўсё да хутарызацыі і «фетышызацыі» аграрнай культуры як панацэі ад ўсіх праблем вёскі. Уваходзіла ў палеміку з часткай польскай прэсы. Пераважнай формай ў часопісе была сатыра, але прысутнічалі таксама і грамадзянская публіцыстыка, вершы, вершаваныя і празаічныя дэкларацыі, групавыя пісьмы працоўных. З часопісам супрацоўнічала група маладых пісьменнікаў ідэалагічна звязаных з левым рухам рабочых і вясковай беднатой<ref name=a/>.