Мова праграмавання: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, вікіфікацыя
др вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Мо́ва праграмава́ння''' — гэта [[штучная мова]], якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна [[камп'ютар]]а. Мовы праграмавання, як і [[натуральная мова|натуральныя мовы]], вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.
 
Першыя мовы праграмавання з'явіліся яшчэ да адкрыцця лічбавых камп'ютараў і выкарыстоўваліся для кіравання паводзінамі такіх машын, як [[Механічнае піяніна|механічныя піяніна]] і [[машына Жакарда|ткацкія станкі Жакарда]].<ref>{{cite book |title=Jacquard's Web: How a hand-loom led to the birth of the information age |last=Essinger |first=James |authorlink= |coauthors= |year=2004 |publisher=Oxford University Press |location=Oxford |isbn=0-19-280577-0 |page= |pages= |url= }}</ref> З таго часу чалавецтва стварыла больш за восем тысяч моў праграмавання (улічваючы нестандартныя, візуальныя і эзатэрычныя мовы).<ref>Па стане на Май 2006, [http://hopl.murdoch.edu.au/ Энцыклапедыя камп'ютарных моў], якая месцілася на серверах Універсітэта Мёрдака, [[Аўстралія]], налічвала 8512 моў праграмавання. ([http://web.archive.org/web/20111205165034/http://hopl.murdoch.edu.au/ Заархіваваная копія старонкі])</ref> Штогод ствараюцца мноства новых моў праграмавання.
 
==Азначэнне==
Радок 13:
Для моў праграмавання няма ўсеабдымнай схемы класіфікацыі. Звычайная мова праграмавання паходзіць ад некалькіх папярэдніх моў. Часта мовы узнікаюць у выніку спалучэння элементаў некалькіх моў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія з'яўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям'і сумежных моў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям'і.
 
Задача класіфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна класіфікаваць па многіх крытэрыях адначасова. Напрыклад, [[Java]] — гэта аб'ектна-арыентаваная мова (мае аб'ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выканання некалькіх нітак паралельна). [[Python (мова праграмавання)|Python]] — аб'ектна арыентаваная скрыптавая мова.
 
Мовы праграмавання раздзяляюць па парадыгмах праграмавання і класіфікуюць па вобласці прызначэння. Парадыгмы уключаюць [[працэдурнае праграмаванне]], [[аб'ектна-арыентаванае праграмаванне]], [[функцыйнае праграмаванне]], і [[праграмаванне логікі]]; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. [[Мова асэмблера]] — не столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэнню мовы праграмавання могуць быць агульнага прызначэння, мовы сістэмнага праграмавання, скрыптавыя мовы, даменна-спецыфічныя, ці канкурэнтныя/разсяроджаныя (ці іх спалучэннем). Некаторыя мовы агульнага прызначэння ствараліся ў асноўным для мэтаў адукацыі.