Ям-Запольскі мір: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Ям-Запольскі мір}} — мірны дагавор паміж Рэччу Паспалітай і [[Маско...
(Няма розніцы)

Версія ад 11:47, 14 студзеня 2009

Шаблон:Вызнч — мірны дагавор паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, заключаны на 10 год 6 студзеня 1582 ў в. Ківеравай гары (ў 15 вярстах ад Запольскага яма, адсюль назва) пасламі Івана Грознага і Стэфана Баторыя пры пасярэдніцтве папскага легата Антоніа Пасевіна. Ям-Запольскім мірам скончана Лівонская вайна, якую пачаў Іван Грозны з Вялікім княствам Літоўским за валоданне Лівоніяй. Паводле ўмоў міру, у абмен на адмову ад захопленых Іванам Грозным Лівоніі і Полацка, Маскоўская дзяржава атрымала назад Вялікія Лукі і іншыя землі захопленыя Стэфанам Баторыям у ходзе вайны.