Гундабад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др - {{няма катэгорый}}
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
 
=== Пачатак кіравання ===
У 472 годзе пасля смерці [[Рыцымер|Рыцымера]] Гундабад стаў [[Патрыцыі|патрыцыем]] [[Горад Рым|Рыма]]. У 473 год памёр яго бацька, кароль Гундыёх, і Гундабад прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму. Першы час ён дзяліў уладу ў Бургундыі са сваім дзядзькам [[Хільперык I|Хільперыкам I]] і трыма сваімі братамі. У 480 годзе Хільперык памёр, не пакінуўшы спадчынніка. З гэтага часу ў Бургундыі пачынаецца барацьба братоў за адзінаасобную ўладу. У 486 годзе Гундабад пазбавіўся аднаго са сваіх братоў, [[Гадамар I|Гадамара I]]. У 493 годзе Гундабад закалоў мячом Хільперыка ІІ і загадаў кінуць яго жонку ў ваду з камнем на шыі, потым асудзіў на выгнанне двох яго дачок: старэйшую Крону (сышла ў манастыр) і малодшую Хлорэхільду (Клатыльду). Пасля забойства Хільперыка Гундабад выгнаў [[Алеманы|алеманаў]] з тэрыторыі сучаснай [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. Прыкладна ў гэты ж час ён перашкодзіў спробам [[Вьенскі епіскап|епіскапа вьенскага]] [[Авіт, епіскап|Авіта]] па распаўсюду [[Каталіцтва|каталіцызма]] ў Бургундыі. Пры гэтым сам епіскап не пацярпеў.
 
=== Знішчэнне братоў ===
Адносіны з двума братамі, што засталіся, былі даволі кепскімі, бо [[Гадэгізэль]] адкрыта прыняў пляменнік, якіх выгнаў Гундабад. Тым самым ён даў брату зразумець, што не падтрымлівае яго. Абодва каралі пачынаюць шукаць дапамогі адзін супраць аднаго ў караля [[Франкі|франкаў]] [[Хлодвіг I|Хлодвіга]], уплыў якога ў [[Галія|Галіі]] рабіўся ў той час усё мацнейшым.
 
Хлодвіг прымае бок Гадэгізэля, які паабяцаў штогадовую даніну і тэрытораяльныя саступкі. У 500 года адбылася [[бітва ля Дыжона]], на беразе ракі [[Рака Уш|Уш]]. Хлодвіг, Гундабад і Гадэгізэль выйшлі кожны са сваім войскам. Даведаўшыся аб падыходзе Хлодвіга, Гундабад прапанаваў брату аб’яднацца супраць знешняга ворага. Гадэгізэль пагадзіўся, але ў бітве пры Дыжоне ён перайшоў на бок франкаў, і Гундабад быў разбіты. Гадэгізэль пайшоў на Вьен, а Гундабад збег у [[Горад Авіньён|Авіньён]], дзе быў абкладзены Хлодвігам. Але пад ціскам [[Вестготы|вестготскага]] караля [[Аларых ІІ|Аларыха ІІ]] і пры ўмове штогадовай даніны, Хлодвіг знімае аблогу і адступае ў сваё каралеўства. Пасля гэтага, парушыўшы дамову з Хлодвігам, Гундабад абклаў брата ў Вьене. Хутка там адчуўся недахоп харчоў, і многія мірныя жыхары былі выгнаныя. У іх ліку быў вадаправодны майстар, які вырашыў адпомсціць крыўднікам, прыйшоў да Гундабада і распавёў, як той можа пранікнуць у горад. Гундабад вылучыў атрад, які прабраўся ў горад па вадаправоднаму каналу і нанес ўдар у тыл абаронцам. Абарона горада развалілася і Гадэгізэль паспрабаваў схавацца ў [[Арыянства|арыянскай]] царкве, але быў там забіты разам з епіскапам вьенскім. Такім чынам, Гундабад знішчыў усіх трох братоў і стаў адзінаасобным кіраўніком Бургундыі.
Радок 41 ⟶ 42:
== Спасылкі ==
* {{cite web|url=http://www.fmg.ac/Projects/MedLands/BURGUNDY%20KINGS.htm#_Toc221496774|title= BURGUNDY KINGDOM, KINGS|work=Foundation for Medieval Genealogy|accessdate=2012-01-13|lang= en|archiveurl=http://www.webcitation.org/673YMbAXR|archivedate=2012-04-20}}
 
{{няма катэгорый}}
 
[[Катэгорыя:Каралі бургундаў]]