Pink Floyd: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Лексіка (такога слова не існуе ў нарматыўных слоўніках). Украінізм.
Радок 16:
'''Pink Floyd''' — англійскі [[Прагрэсіўны рок|прагрэсіў-рок]]-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў [[Зала славы рок-н-рола|залу славы рок-н-рола]].
 
Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага [[Універсітэт Вэстмінстэра|Політэхнікума Рыджэнт Стрыт]] [[Рычард Райт|Рычардам Райтам]] (клавішы, вакал), [[Роджэр Уотэрс|Роджэрам Уотэрсам]] (бас-гітара, вакал) і [[Нік Мэйсан|Нікам Мэйсанам]] (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа [[Сід Барэт|Сідам Барэтам]] (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «[[Arnold Layne]]» і «[[See Emily Play]]», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «[[The Piper at the Gates of Dawn]]» (1967). НапрыканцыУ канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст [[Дэвід Гілмар]], які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.
 
Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Адзінае аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «[[Live 8]]».