Міхась Ігнатавіч Кукабака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творы: clean up з дапамогай AWB
Дадаў абзац пра артыкул аб Кукабаку ў "Голасе Радзімы".
Радок 32:
 
У абарону Кукабакі выступалі акадэмік [[Андрэй Сахараў]], [[Віктар Некіпелаў]], [[Рыгор Пад'япольскі]], [[Марыя Пятрэнка]]. На Захадзе была арганізаваная грамадская кампанія ў абарону Кукабакі, адпаведныя публікацыі з'явіліся ў «[[New York Times]]», інфармацыю распаўсюджвала [[радыё Свабода|радыё «Свабода»]]. [[Беларуская дыяспара]] ў [[ЗША]] стварыла на чале з Паўлам Янкоўскім ([[Янка Запруднік|Янкам Запруднікам]]) «Камітэт абароны вязняў сумлення ў Беларусі», які праводзіў шмат мерапрыемстваў. Актыўнымі ў арганізацыі абароны Кукабакі былі таксама такія прадстаўнікі беларускай дыяспары як [[Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі]] ([[Аляксандар Зданковіч]], [[Лондан]]), [[Свецік Карзанеўскі]] ([[Аўстралія]]), беларускія эмігранты ў [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Амерыканскі кангрэсмэн [[Біл Грын]] улучыў гісторыю Кукабакі ў адмысловую запіску, якая была адрасаваная Кангрэсу. У абарону вязня актыўна выступаў сенатар [[Роберт Доўл]]. Адпаведныя акцыі праводзілі прафсаюзы [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Данія|Даніі]]. У той жа час з самой Беларусі не раздалося ніводнага голасу ў абарону Кукабакі.
 
Вядомасць Міхася Кукабакі ў эміграцыі дасягнула такіх памераў, што яго больш не маглі ігнараваць ідэалагічныя службы БССР. У прыватнасці, 22 кастрычніка 1982 года ў арыентаванай на беларусаў замежжа газеце «Голас Радзімы» з'явіўся артыкул «Выпакутаваны ідал», у якім Кукабаку бэсцілі як «невука», «напаўпісьменнага адшчапенца», «чалавека з хваравітым уяўленнем», на яго ўзводзіліся абсалютна беспадстаўныя абвінавачанні ў захапленні «новым парадкам» Гітлера і ўдзеле ў чорным гандлі антыкварыятам.
 
Адмаўляўся пісаць просьбу аб памілаванні, бо лічыў гэта прызнаннем сваёй віны, патрабаваў рэабілітацыі. Памілаваны на загад Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР ад 30 лістапада 1988, вызвалены 2 снежня 1988. У 1989 незалежная псіхіятрычная экспертыза ў Маскве засведчыла псіхічнае здароўе Кукабакі.