Пажар у Клубе НКДБ (1946): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выява
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Перад пажарам ==
Напрыканцы снежня [[1945]] г. у ацалелым пасля вайны будынку на [[Плошча Свабоды, Мінск|Плошчы Свабоды]] шла падрыхтоўка да навагодняга свята. Была усталяванаўсталявана вялікая ёлка, аздобленая гірляндамі і ватай. Але ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня святкаванне не адбылося па прычыне адсутнасці электрычнасці. Святло абяцалі даць толькі 3 студзеня, на гэты дзень і быў назначаны баль-маскарад.<ref>[http://www.istpravda.ru/bel/research/1430/ Ігар Мельнікаў. Пекла на навагоднім балі. Гістарычная праўда, 2012 г.]</ref>
 
Білеты на баль размяркоўваліся гаркамам камсамола, пераважна іх атрымалі выдатнікі вучобы, актывісты і дзеці чыноўнікаў. Забаўляць публіку павінны былі вядомыя беларускія артысты і аркестр [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругі]]. У дзень мерапрыемства ўваход адбываўся выключна па запрашальных білетах.
Радок 11:
Ракавую ролю ў трагедыі сыграла суседства Клуба НКДБ з Камісіяй па раследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх пасобнікаў. Падчас акупацыі ў гэтым будынку знаходзілася [[гестапа]], увесь архіў якога пасля вызвалення Мінска застаўся тут. Менавіта з гэтымі нацысцкімі дакументамі працавалі ў Камісіі. Уваход у гэтую частку будынка быў зачынены і знаходзіўся пад узмоцненай аховай.
 
Акрамя гэтага, у падвалах будынка знаходзіліся камеры, у якіх ўтрымлівалісяутрымліваліся палонныя немцы, што знаходзіліся пад следствам.
 
Усяго перад пажарам у клубе сабралося больш за 500 чалавек.
Радок 23:
 
== Наступствы трагедыі ==
Па афіцыйных дадзеных загінула 27 чалавек, па неафіцыйных — да двухсот. Людзей, што загінулі ад ран і ад падзення з вышыні, хавалі асобна; тых, хто згарэў жыўцом у галоўнай залі клуба, пахавалі ў двухдзвюх вялікіх цынкавых трунах на [[Вайсковыя могілкі, Мінск|Вайсковых могілках Мінска]].
 
4 студзеня 1946 года ў Мінске адбылося экстранае пасяджэнне ЦК [[КП(б)Б]]. Прысутнічалі кіраўнікі камуністычнай партыі Беларусі [[Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка|Панцеляймон Панамарэнка]], начальнік рэспубліканскага НКДБ [[Лаўрэнцій Фаміч Цанава|Лаўрэнцій Цанава]], народны камісар НКУС [[Сяргей Савіч Бельчанка|Сяргей Бельчанка]] і іншыя кіраўнікі рэспублікі. Пажар «ацанілі» як «надзвычайнае здарэнне, якое мае палітычны характар». Па выніках пасяджэння прыйшлі да наступнай высновы: