Русь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: hr:Kijevska Rus'
др →‎Гісторыя: лінк
Радок 8:
 
== Гісторыя ==
Датай узнікнення Русі лічыцца [[862]] г., якім [[Аповесць мінулых гадоў]] датуе запрашэнне славянамі на княжанне [[варагі|варагаў]]. Варагі на чале з [[Рурык|Рурыкам]] прыйшлі ў горад [[Ладага]], потым - у [[Ноўгарад]], а каля [[880]] г. князь [[Алег, князь Кіеўскі|Алег]] перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку [[X стагоддзе|X ст.]] Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «[[з варагаў у грэкі (гандлёвы шлях)|з варагаў у грэкі]]» (з Балтыйскага да [[Чорнае мора|Чорнага мора]], па [[Днепр|Дняпры]]) і з [[Балтыйскага мора|Балтыйскае мора]] ў краіны Сярэдняй і Ўсходняй [[Азія|Азіі]], па [[Волга|Волзе]]. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны [[футра]], [[воск]], [[мёд]].
 
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княская [[дружына]] да сярэдзіны [[XI стагоддзе|XI ст.]] заставалася пераважна варажскай.