Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 77:
У 1652 годзе вялікі канюшы літоўскі Багуслаў Радзівіл аддаў Вязынь у заставу Базылю і Яну Кастравіцкім і Самуэлю Філіповічу, пазычыўшы ў іх 70000 талераў. Потым Вязынь пераходзіць у заставу ад аднаго з пасэсараў — Самуэля Філіповіча, да Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай, менскай земскай пісаравай.<ref name=":0" />
 
У час вайны 1654—1667 гадоў казакі І. Залатарэнкі ў ліпені 1655 года спалілі і разрабавалі Койданава і наваколлі. У гэтых умовах муж Рэгіны, земскі пісар менскі [[Крыштаф Валадковіч]], прысягнуў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. Цар загадваў свайму ваяводзе Арсеньеву, каб ў Менскім павеце усе маёнткі Радзівілаўскія і тыя, чые ўладальнікі не прысягнулі яму, забіраў на царскае імя. Арсеньеў паведамляў пра выкананне загаду і пра пасылку капітана Цімафея Жамчужнікава збіраць хлеб па Менскім павеце, але з-за казацкага рабавання ніякага хлеба ў сялян не было. З-за голаду адбываюцца масавыя рабункі маёнткаў у ваколіцах Койданава. Сам цар Аляксей Міхайлавіч ў верасні 1656 года праязджаў праз Грытчына, Вязынь і Койданава падчас інспекцыі захопленых тэрыторый.<ref name=":0" />
 
Спадчынніца па Багуславе Радзівіле -- пфальцграфіня рэйнская Людавіка Караліна Радзівіл, у 1691 годзе пацвярджае застаўное права Рэгіне Валадковічавай. Радзівілаўскую пазыку ў 70000 талераў атрымаў толькі ў 1738 годзе нашчадак Самуэля Філіповіча – Фларыян, гараднічы віленскі. Неўзабаве Фларыян Філіповіч перадаў застаўное права на Вязынь Уладзіславу Тадэвушу Ваньковічу, земскаму войскаму менскаму. Напэўна, іх звязвала сваяцтва, жонкай Уладзіслава была Тэрэза з Філіповічаў. Ваньковічы трымалі ў заставе Вязынь у 1738-1780 гадах.<ref name=":0" />
 
[[Файл:Viazań. Вязань (1900).jpg|міні|]]