Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
З-за гістарычнай назвы (Вязынь — Wiazyń) цяперашні Вязань часта блытаюць з [[Аграгарадок Вязынь|Вязынем]] (Вілейскі р-н)<ref name=":0" />.
 
На думку [[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|В. Насевіча]], Вязынь у XIV ст. быў уладаннем кн. [[Андрэй Вязынскі|Андрэя Вязынскага]] (1365—1410), старэйшага сына кн. [[Іван Альгімонтавіч Гальшанскі|Івана Гальшанскага]]<ref name=":1" />. [[Юзаф Вольф|Ю. Вольф]] у свой час прапаноўваў шукаць Вязынь кн. Андрэя недзе ў родавых уладаннях Гальшанскіх<ref>«…w pobliżu Lebedziowa, Łoska, Holszan, Trab, Wołożyna i t.d.» — ''Wolff J''. Kniaziowie litewsko-ruscy… — S. 96.</ref>. Магчыма, Вязынь кн. Андрэй атрымаў ад вял.кн. [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]], але пэўных звестак няма. Князь Андрэй вядомы бадай трыма дочкамі, сярэдняя з іх — [[Соф'я Гальшанская|Соф'я]], была жонкай караля [[Уладзіслаў Ягайла|Уладзіслава Ягайлы]]. Сыноў у кн. АндрэйАндрэя не было, таму далейшы лёс яго Вязыня не прасочваецца.<ref name=":1">''Насевіч В.'' [http://vln.by/node/52 Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў]. — Мн.: БелЭН, 1993.</ref>
 
У XV ст. Вязынь быў уладаннем [[Род Кучукаў|Кучукаў]], потым як спадчына жонкі перайшоў [[Станіслаў Кішка, гетман літоўскі|Станіславу Кішку]]<ref name=":1" />. Дачка Станіслава і Кучукаўны — Барбара, выйшла замуж за [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрыя Радзівіла]], праз гэты шлюб Вязынь як кучукаўская спадчына перайшоў да Радзівілаў<ref name=":1" />. З сярэдзіны XVI ст. Вязынь — цэнтр маёнтка ў [[Койданаўскае графства|Койданаўскім графстве]] Радзівілаў. Пры раздзеле спадчыны сына Юрыя — [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Рудога]], у 1584 годзе паміж яго сынамі, Вязынь разам з Койданавым увайшоў у долю [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафа Пяруна]]<ref name=":1" />. Вязынскі маёнтак Крыштафа згадваецца ў менскіх судовых справах за 1600 год<ref name=":0">''Сурмачэўскі І.'' [http://media.catholic.by/nv/n66/art13.htm Wiazyń, Вязынь, Вязань] // «Наша Вера» № 4(66), 2013.</ref>.