Ігнат Багдашэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
 
Пераклаў на польскую мову «Гістарычныя думы» [[Кандрат Фёдаравіч Рылееў|К. Рылеева]] (Вільня, 1829; цэнзурны дазвол 25.5.1829, цэнзар — [[Павел Кукальнік]]), прозвішча перакладчыка ў выданні таксама не пазначана. У зборнік увайшла прадмова Рылеева і 17-ць дум з гістарычнымі даведкамі з выдання 1825 года — «Вешчы Алег», «Вольга пры магіле Ігара», «Святаслаў», «Святаполк», «Рагнеда», «Баян», «Мсціслаў Удалы», «Міхаіл Цвярскі», «Дзімітрый Данской», «Курбскі», «Смерць Ярмака», «Барыс Гадуноў», «Дзмітрый Самазванец», «Багдан Хмяльніцкі», «Артамон Мацвееў», «Пётра Вялікі ў Астрагожску», «Дзяржавін». У выданне не ўвайшлі думы «Глінскі», «Іван Сусанін», «Валынскі», «Наталля Далгарукова». Было пазначана «Напісаў у Антосіна 1829 года красавіка 16 дня»<ref>Багдашэўскі Ігнат // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 104.</ref>.
 
== Сям'я ==
Ігнацы Багдашэўскі быў жанаты з Вікторыяй Фаміной, яны мелі чатырох сыноў — Яна (1838), Альгерда (1842), Стэфана (1844) і Атона-Генрыха (1849).
 
Ян у спадчыну па бацьку атрымаў Плявакі.
 
Альгерд у спадчыну па бацьку атрымаў Вязынь, Камароўшчыну, Лісаўшчыну, Паўлюці і Павелкава.
 
Стэфан у спадчыну па бацьку атрымаў Фаніпаль, Падсасоне, Седлішча, Холм і Груду. У 19-гадовым узросце браў удзел у Паўстанні 1863—1864 гадоў, за што на яго маёнтак Фаніпаль быў накладзены секвестр. Секвестр неўзабаве знялі, напэўна, не без дапамогі бацькі, які памёр ад перажыванняў на гэты конт у 1864 годзе. Стэфан меў сына '''Ігнацыя''', якога ў 1890 годзе адправіў вучыцца ў Імператарскі інстытут права ім. прынца П. Г. Альдэнбургскага ў Санкт-Пецярбург.
 
Атон-Генрых (1849—1907) у спадчыну па бацьку атрымаў Антосін, Падлессе і Бярэжа. Атон-Генрых кіраваў грашовымі справамі Мінскага дабрачынага грамадскага аб'яднання, а таксама быў дырэктара Таварыства ўзаемнага крэдыту. Меў трох дачок — '''Станіславу''', '''Сафію''' і '''Эмілію''', над якімі пасля смерці бацькі ўзяў апеку сябра сям'і Эмерык Чапскі. Сафія Багдашэўская выйшла замуж за сына вядомага вучонага Якуба Атонавіча Наркевіча-Ёдкі.
 
== Бібліяграфія ==