Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: вікіфікацыя using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і абласныя прывілеі, [[Судзебнік 1468]], [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1529]] і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходне-еўрапейскага права.
 
Для падрыхтоўкі Статута ў [[1551]] меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 католікаў, 5 праваслаўных), але былі вызначаны імёны толькі 5 католікаў.<ref>Ад католікаў у камісію ўвайшлі жамойцкі біскуп [[Ян Даманоўскі]], віленскі канонік [[Станіслаў Габрыловіч]], віленскі войт і сакратар гаспадара [[Аўгусцін Ратундус]], віленскі суддзя [[Павел Астравіцкі]] і [[Марцін Валадковіч]].</ref> Невядома, ці была створана такая камісія, бо з тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала іншая камісія: «особы певные, рады наши, маршалкове, врадники земскме, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали». Працай гэтай камісіі кіраваў канцлер [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|М. Радзівіл Чорны]], у ёй удзельнічаў маршалак дворны [[Астафій Багданавіч Валовіч|А. Б. Валовіч]], верагодна, [[П. Раізій]], [[А. Ратундус]] і інш. Праект Статута 1566 аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561, зацверджаны толькі 1ліпеня 1564, меркавапася ўвесці яго ў дзеянне з 11 лістапада 1564. Аднак з-за спрэчак па асобных артыкулах набыў законную сілу з 1 сакавіка 1566, некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеем 1 ліпеня 1566. У Статут былі ўпісаны Віленскі прывілей 1563, Бельскі прывілей 1564, Віленскі прывілей 1565.
 
У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 раздзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, ваеннага, адміністарцыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае права, 10-ы — лясное і паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя змены ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.