Лукомскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''ЛУКОМСКАЕ ЎЗВЫШША''' размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй частцы [[Ушацка-Лепельскае ўзвышш…'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:57, 21 красавіка 2009

ЛУКОМСКАЕ ЎЗВЫШША размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй частцы Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Займае частку Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. 3 поўначы на поўдзень працягнулася на 20 км, з захаду на ўсход — ад 6 да 24 км. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора (за 6 км на паўночны ўсход ад в. Новыя Валосавічы Лепельскага раёна).

У фарміраванні паўднёвай часткі ўзвышша асноўную ролю адыграў сожскі ледавік, на паўночную частку ўзвышша ўплываў і паазерскі ледавік. Марэнны матэрыял узвышша па схілах укрыты маламагутным (0,5 м) покрывам лёсападобных суглінкаў. Рэльеф у цэнтры і на ўсходзе сярэдняўзгорысты і буйнаўзгорысты, у заходняй частцы дробнаўзгорысты, месцамі платопадобны з ваганнямі адносных вышынь да 5—10 м. Па ўзвышшы цякуць невялікія рэкі, якія належаць да басейна Заходняй Дзвіны. Азёры Турыцкае, Сарочынскае, Слідзец. Пад лесам каля 20% тэрыторыі вобласці.

Шаблон:Літ