Сябрына (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дадала спасылку на сайт клуба "Сябрына".
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
др перанёс спасылку ў раздзел "Спасылкі"
Радок 1:
'''[https://siabryna.lt/ «Сябрына»]'''  — клуб у г. [[Вільнюс]]е, яднае аматараў беларускай культуры.
 
Заснаваны ў [[1987]] пры Літоўскім Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Аб'ядноўваеАб’ядноўвае больш за 200 чал. розных нацыянальнасцей. Асноўная мэта  — зберагчы на літоўскай зямлі беларускія звычаі, беларускую мову, народныя песні, адрадзіць беларускія святы, народныя гульні. Праводзіць сустрэчы з беларускімі вучонымі і дзеячамі культуры, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі, пісьменнікамі. Арганізоўвае вечарыны, прысвечаныя гістарычным і культурным датам Беларусі, сустрэчы-вечарыны на святы, канцэрты, выстаўкі маладых беларускіх мастакоў  — т.зв. «беларускі куток» на штогадовым літоўскім свяце-кірмашы «[[Казюкас]]». Для дзяцей горада праводзіць навагоднія і іншыя святы на беларускай мове. Па ініцыятыве клуба «Сябрына» на літоўскім радыё арганізавана і вядзецца на беларускай мове перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы», у газеце «Lietuva» («Літва») выходзіць старонка клуба  — «Пагоня». 3 1990 на літоўскім тэлебачанні заснавана перадача «"Запрашае «Сябрына», якая выходзіць у эфір 2 разы на тыдзень. Падтрымлівае цесныя сувязі з Беларускім фондам культуры, згуртаваннем беларусаў свету [[ЗБС Бацькаўшчына|«Бацькаўшчына»]], Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф. Скарыны. Пры клубе дзейнічае аднайменны хор беларускай народнай песні.
 
== Літаратура ==
* «Сябрына» // БЭ ў 18 т. Т. 15. — Мн., 2002.
 
== Спасылкі ==
* https://siabryna.lt/ -- сайт клуба
 
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Літвы]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Вільнюса]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1987 годзе]]
 
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}