Амары I Іерусалімскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Радавод: clean up з дапамогай AWB
→‎Саюз з Візантыяй: вікіфікацыя
Радок 55:
=== Саюз з Візантыяй ===
[[Выява:Marie Amaury.jpg|thumb|left|200px|Вяселле Амары I і Марыі Камнінай]]
Вярнуўшыся ў [[Іерусалім]] у [[1167]] годзе, Амары ажаніўся з [[Марыя Камніна|Марыяй]], пляменніцай імператара [[Мануіл I Камнін|Мануіла I Камніна]], ад якой у яго нарадзілася дачка [[Ізабела Іерусалімская|Ізабела]]. Перамовы пра шлюб занялі два гады, галоўным чынам з-за таго, што Амары настойваў, каб [[Мануіл I Камнін|Мануіл]] вярнуў [[Антыёхія|Антыёхію]] [[Іерусалім]]у. Пасля таго, як Амары зняў гэтыя патрабаванні, змог ажаніцца з [[Марыя Камніна|Марыяй]] у [[горад Тыр|Тыры]] [[29 жніўня]] [[1167]] года. Да гэтага часу каралева, удава [[Балдуін III|Балдуіна III]] [[Феадора Камніна]], збегла са сваім кузенам Андронікам у [[Дамаск]], і [[Ака (горад)|Акра]], якая была дагэтуль ў яе валоданні, вярнулася ў каралеўскі дамен [[Іерусалім]]а. Акрамя таго, тым часам [[Вільгельм Тырскі]] быў павышаны да пасады архідыякана Тыра і атрымаў заданне караля напісаць гісторыю каралеўства.
 
У [[1171]] годзе быў скліканы савет баронаў перад якім стаяла пытанне аб тым, да каго на Захадзе варта звярнуцца за ваеннай дапамогай, кароль папрасіў парады ў сваіх васалаў, але калі абмеркаванне зацягнулася, кароль заклікаў свой асабісты савет, а затым абвясціў баронам прынятае ім рашэнне — адправіць паслоў у Канстанцінопаль да імператара [[Мануіл I Камнін|Мануіла]] прасіць пасадзейнічаць у заваяванні Егіпта, — і імператар на гэта пагадзіўся. [[Вільгельм Тырскі]] быў сярод паслоў, адпраўленых у Канстанцінопаль, каб аформіць дагавор. Наступствам гэтых дзеянняў стала заключэнне ваеннага саюза паміж мусульманамі Егіпта і Сірыі, што ў далейшым прывяло да іх аб'яднання пад сцягам [[Салах ад-Дзін]]а.