Ізі Харык: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Sweep-Net): арф
Радок 36:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў [[Хедар|хедары]], а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Гомель|Гомеля]], аптэкарам у Барысаве<ref name=":1">http://belisrael.info/?p=12721</ref>. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у [[РСЧА|Чырвоную Армію.]]. Служыў санітарам<ref name=":1" />. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]] на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)<ref name=":1" />, у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]]. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром<ref name=":1" />, а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)<ref name=":1" />.
 
У верасні 1937 года рэпрэсіраваны, ордэр на арышт падпісаў народны камісар унутраных спраў БССР [[Барыс Давыдавіч Берман|Барыс Берман]]<ref name=":1" />. Пасля катаванняў згадзіўся з усімі абвінавачваннямі<ref>http://rosenbloom.info/kharik/kharik.html</ref>. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Ізі Харык быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (пасяджэнне па яго справе доўжылася 15 мінут). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.
Радок 43:
Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Аўтар зборнікаў паэзіі на ідышы «Трапятанне» (Мінск, 1922), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (Мінск, 1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (Мінск, 1936), «На чужым балі» (паэма, Мінск, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970), «Лірычныя матывы» (Масква, 1994). У 1926 г. у мінскім альманаху «Цайтшрыфт» быў змешчаны нарыс Ізі Харыка «Лейзер Шэйнман — бадхен з Зембіна», прысвечаны дзеду паэта<ref>http://belisrael.info/?p=12676</ref> (дзед Лейзер стане і прататыпам галоўнага героя паэмы «На чужым балі», напісанай у 1935 г.). У перакладзе на беларускую выйшлі «Выбраныя творы» (Мінск, 1958), «Выбранае» (Мінск, 1969), на рускую — «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971). У 1998 г. у Мінску выйшаў зборнік «Отсель кричу в грядущие года…» (пераклады на рускую)<ref name=":0" />, у 2008 г. — дзвюхмоўная кніга Ізі Харыка «Туга па чалавеку» на ідышы з паралельнымі перакладамі на беларускую<ref>https://www.svaboda.org/a/24806199.html</ref>.
 
Перакладаў на ідыш [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], [[Я. Колас]]а. Асобныя творы Ізі Харыка перакладалі на беларускую [[Пятрусь Броўка]], [[Генадзь Мікалаевіч Бураўкін|Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Саламонавіч Бярозкін|Рыгор Бярозкін]], [[Пятро Глебка]], [[Хведар Жычка]], [[Кастусь Кірэенка]], [[Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], Уладзімір Паўлаў<ref>http://belisrael.info/?p=12095</ref>, [[Вольф Рубінчык]]<ref>http://lit-bel.org/by/friends/360/5865.html</ref>, [[Ганна Валер'еўна Янкута|Ганна Янкута]]<ref>http://www.prajdzisvet.org/kit/90-vitanni-praz-mory-.html</ref> і інш.
 
== Ацэнкі ==