Ян Карцан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
афармленне
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Ян Карцан''' (?, [[Вёска Вялічкі, Гродзенская вобласць|Вялічкі]] — {{ДС|||1611}}) — [[Друкарства|друкар]] i кнігавыдавец.
 
Радок 6 ⟶ 7:
Пасля імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні. [[31 ліпеня]] [[1599]] ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: «Тлумачэнне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца [[1580]] годам. У [[1583]] перавыдае ў Вільні сачыненне «Аб павіннасцях», а ў [[1595]] ўпершыню выдае сачыненне Цыцэрона «Кнігі аб старасці» ў перакладзе [[Беняш Будны|Б. Буднага]]. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Іўдзейскай вайны» у дзвюх частках і сачыненне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадку пахавання, напісаныя па-латыні і па-польску. У [[1600]] Я. Карцан выпускае сачыненне Юста Ліпсіуса «Аб сталасці» у перакладзе Я. Пятровіча, якое ў [[1649]] было перавыдана ў Кракаве і ў [[1770]] — у Вільні. Важнае месца ў гэтым раздзеле выдавецкага плану Карцана займаюць кнігі [[Ян Пратасовіч|Я. Пратасавіча]].
 
У самым канцы XVI — пачатку XVII стст. Карцан друкуе серыю падручнікаў. Каля [[1599]] года выходзіць «Лемантар» польскай мовы. У [[1602]] у Вільні выходзіць падручнік арыфметыкі — «Алгарытм», складзены ў свой час Бернардам Воевудкай. Пазней Карцан распачаў выпуск у Літве кніг па медыцыне, а таксама прыступіў да выпуску календароў («Новы і стары каляндар на год…1606»). Апошні раз подпіс Я. Карцана з'явіўсяз’явіўся на брашуры З. Мічынскага («Oratio»), выдадзенай у студзені [[1611]] годзе.
 
За трыццаць гадоў працы з 1580 па 1611 г. Ян Карцан выдаў 101 кнігу на польскай, лацінскай і грэчаскай мовах; у тым ліку — сачыненні антычных аўтараў — 11, на маральна-этычныя тэмы — 4, навукова-вучэбная літаратура — 7, па медыцыне — 3, на палітычныя тэмы — 10, апісанне вандровак — 3, календары — 3, палемічная літаратура — 9, панегірыкаў — 22, тэалагічнага характару — 21, на іншыя тэмы — 8.