Ілюмінаваны рукапіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
=== Готыка і пачатак эпохі Адраджэння ===
У эпоху Позняга сярэднявечча (канец XIV—XV стст.) сталі з'яўляцца кнігі, адрасаваныя не святарам, а прадстаўнікам арыстакратыі. У адпаведнасці з гэтым змяняецца і змест рукапісных кніг: рэлігійныя тэксты ўсё яшчэ папулярныя, аднак высокапастаўленых заказчыкаў цікавіць і свецкая літаратура. На першы план выходзіць афармленне кнігі, яе дэкор, [[Мініяцюра|мініяцюры]]. Нараўне з ужо вядомымі прыёмамі: вычварнымі [[Буквіца, кніжная графіка|ініцыяламі]], арнаментальнымі бардзюрамі, папулярнасць набылі шматфігурныя кампазіцыі, якія часта [[Сюжэтны ініцыял|цалкам займаюць старонку]], а то і цэлы разварот. З'явілася мода на [[Віньетка|віньеткі]], у якія былі ўпісаны сцэнкі з паўсядзённага жыцця.
У гэты час з'явіліся вядомыя рукапісныя кодэксы: «[[Вялікія французскія хронікі]]», «[[Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага]]» і «[[Апакаліпсіс Сен-Севера]]», манускрыпты [[Рабінэ Тэстар]]а, выкананыя для [[Карл Ангулемскі|Карла Ангулемскага]] і [[Луіза Савойская|Луізы Савойскай]] (у тым ліку «[[Павучальная кніга пра шахматы любові]]»), «[[Кніга скарбаў герцагіні Ганны Баварскай]]» (манускрыпт створаны Гансам Міліхам у сярэдзіне XV стагоддзя), «[[ПарыжскаяПарыжскі псалтыр]]» з Візантыі, старажытнарускае «[[Евангелле Хітраво]]».
 
{{зноскі}}