Чэрокі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
У канцы XVIII — першай трэці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. адбываўся працэс «акультурвання» чэрокі па праграме амерыканскага асветніка [[Бенджамін Хокінгс|Бенджаміна Хокінгса]]. Быў створаны нацыянальны ўрад. У [[1801]] г. ён запрасіў [[пратэстантызм|пратэстанцкіх]] місіянераў. Ствараліся камерцыйныя [[бавоўна|баваўняныя]] плантацыі, на якіх выкарыстоўвалася праца чарнаскурых [[рабства|рабоў]]<ref>[http://digital.library.okstate.edu/Chronicles/v011/v011p1056.html SLAVERY IN THE CHEROKEE NATION]</ref>. На амерыканскія грошы будаваліся сучасныя дарогі<ref>[http://www.aboutnorthgeorgia.com/ang/Old_Federal_Road Old Federal Road]</ref>. Правадыр [[Секвоя, правадыр чэрокі|Секвоя]] стварыў на аснове [[лацінскі алфавіт|лацініцы]] складовае [[чэрокі, мова|пісьмо чэрокі]]<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/History/Facts/Sequoyah-and-the-Cherokee-Syllabary Sequoyah and the Cherokee Syllabary]</ref>. У [[1827]] г. была прынята [[Канстытуцыя]] [[нацыя|нацыі]] чэрокі<ref>[https://arts-sciences.und.edu/native-media-center/_files/docs/1803-1860/1827cherokeeconstitution.pdf CONSTITUTION OF THE CHEROKEE NATION]</ref>.
 
«Акультурванне» сустракала апазіцыю з боку прыхільнікаў традыцыйнага ладу. Стала распаўсюджанай міграцыя нязгодных на [[Захад ЗША|Захад]], дзе паступова склалася група так званых заходніх чэрокі. Яны супрацьстаялі іншым мясцовым плямёнам. У [[1817]] г. заходнія чэрокі атакавалі племя [[осэйдж]] ўу [[Штат Арканзас|Арканзасе]], пры гэтым знішчылі іх вёску разам з мірнымі жыхарамі<ref>[http://www.okhistory.org/publications/enc/entry.php?entry=CL003 CLAREMORE MOUND, BATTLE OF]</ref>. Ваенныя дзеянні працягваліся да [[1825]] г. З [[1815]] г. амерыканскія ўлады адкрыта заахвочвалі міграцыю.
 
[[28 мая]] [[1830]] г. у ЗША быў прыняты закон аб перамяшчэнні ўсіх індзейцаў, што не былі амерыканскімі грамадзянамі, на захад ад [[рака Місісіпі|ракі Місісіпі]]. Чэрокі пры падтрымцы членаў [[Рэспубліканская партыя ЗША|Рэспубліканскай партыі]] і місіянера [[:en:Samuel Worcester|Сэмюэла Вустэра]] падалі іск у [[Вярхоўны суд ЗША|Вярхоўны суд]], які ў [[1832]] г. прызнаў іх незалежнасць і права займаць свае тэрыторыі<ref>[http://www.pbs.org/wnet/supremecourt/antebellum/landmark_cherokee.html Cherokee Indian Cases (1830s)]</ref>. Аднак Прэзідэнт [[Эндру Джэксан]] і ўрад [[Штат Джорджыя|штата Джорджыя]] праігнаравалі гэта рашэнне.
Радок 70:
=== Грамадства ===
[[Выява:Flag of the Cherokee Nation.svg|thumb|Сцяг нацыі чэрокі]]
Супольнасць чэрокі падзялялася на 7 буйных экзагамных матрылінейных родаў. Адлік сваяцтва вёўся толькі па маці. Пошук [[шлюб]]нага партнёра ў родзе маці і бацькі забараняўся. Роды складаліся з малых нуклеарных [[сям'я|сямей]]. Пры заключэнні шлюбу мужчыны далучаліся да роду жонкі. Большая частка сямейнай маёмасці таксама належала жонцы. Шлюбы часцяком распадаліся. Пры гэтым мужчына пакідаў сям'ю і зноў далучаўся да роду сваёй маці, дзеці заставаліся з жанчынай<ref>[http://nativeamericannetroots.net/diary/2207 The Traditional Cherokee Family]</ref>. Асаблівую ролю ў іх выхаванні адыгрывалі сваякі маці, асабліва дзядзькі. Становішча жанчыны ў грамадстве было высокім у параўнанні з тагачасным еўрапейскім. Яны ўзначальвалі сямейную гаспадарку, забяспечвалі яе прадуктамі [[земляробства]], займаліся [[рамяство|рамёствамі]], удзельнічалі ў кіраванні [[вёска]]мі і нават ўу [[вайна|ваенных]] дзеяннях<ref>[http://www.learnnc.org/lp/editions/nchist-sampler/1882 Cherokee women]</ref>.
 
Да кантактаў з еўрапейцамі буйныя [[вёска|вёскі]] чэрокі былі незалежнымі адна ад іншай. Імі кіравалі старэйшыны, як мужчыны, так і жанчыны<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Cherokee-Sociopolitical-Organization.html Cherokee — Sociopolitical Organization]</ref>. Жыхары вёскі складалі асобную абшчыну, якая валодала землямі і паляўнічымі тэрыторыямі. Заўважны ўплыў мелі правадыры — харызматычныя лідары, чыя улада не мела пастаяннага характару і не перадавалася па спадчыне. Да [[19 стагоддзе|XIX]] ст. прыватная маёмасць на зямлю не была вядома, аднак у канцы XIX ст. была замацавана заканадаўствам.
Радок 85:
Дзеці чэрокі рыхтаваліся да будучага дарослага жыцця, таму хлопчыкаў прыцягвалі да [[паляванне|палявання]], а дзяўчат — да працы ў гаспадарцы. Меліся дзіцячыя [[лялька|лялькі]]<ref>[http://www.forsyth.k12.ga.us/cms/lib3/GA01000373/Centricity/Domain/94/documents/cherokee.htm Cherokee Indians]</ref>.
 
Сярод дарослых былі распаўсюджаны дзве [[рытуал]]ьныя [[гульня|гульні]]. Першая ''талудза'' уяўлялаўяўляла сабою кіданне шасці [[куб]]ікаў у [[кошык]], мела рызыкоўны характар і суправаджала рэлігійныя [[свята|святы]]. Часцяком мужчыны гулялі супраць жанчын<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/formal-games-in-the-cherokee-ritual-cycle Formal Games in the Cherokee Ritual Cycle]</ref>.
 
Другая гульня — форма [[лакрос]]а, калі кіем перасоўвалі па полю [[шар]]ы<ref>[http://www.pitlanemagazine.com/cultures/cherokee-games-stickball-marbles.html Cherokee Games Stickball Marbles]</ref>. Лічыцца, што гульня магла быць запазычана ў белых перасяленцаў. У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. яна была вельмі папулярнай сярод мужчын рознага ўзросту. Шары выраблялі з [[мармур]]у, аднак, здаралася, гулялі [[мушкет]]амі са [[свінец|свінцовымі]] шарамі<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/formal-games-in-the-cherokee-ritual-cycle Formal Games in the Cherokee Ritual Cycle]</ref>.