Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стр.
др →‎Біяграфія: дапаўненне пра Ганца з "Казкі пра цара Салтана"
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава|Пецярбургскую кансерваторыю]] ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст [[Марыінскі тэатр|Марыінскага тэатра]], дзе выканаў партыі Ганца ў оперы "Казка пра цара Салтана", Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «ХаваншчынеХаваншчына» [[Мадэст Мусаргскі|М. Мусаргскага]], Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916—1918 гадах працаваў у [[Александрынскі тэатр|Александрынскім тэатры]]. Спяваў сумесна з [[Фёдар Шаляпін|Ф. Шаляпіным]].
 
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]] (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.