Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Архитектура и строительство → Архитектура и строительство (4) з дапамогай AWB
Радок 425:
== Легенды і паданні Мірскага замка ==
* Самая вядомая легенда пра Мірскі замак кажа, што ў эпоху [[род Радзівілаў|князёў Радзівілаў]] паміж Мірскім і [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскім замкамі]] быў пракапаны падземны ход, па якім свабодна магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Калі расійскія войскі ў 1812 годзе захапілі [[Нясвіж]], то адданыя радзівілаўскія слугі паспелі схаваць нясвіжскі скарб у падземны лаз і падарваць уваход. Гэтыя скарбы да сённяшняга дня не знойдзены, а сярод іх, як лічацца, знаходзяцца залатыя постаці [[дванаццаць апосталаў|дванаццаці апосталаў]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51</ref>.
 
* У Міры існуе легенда пра прывіда «Белай панны» — [[Соф'я Святаполк-Мірская|Соф'і Святаполк-Мірскай]], якую мясцовыя жыхары ласкава называюць Сонечкай. Лічыцца, што яна не так ахвотна паказваецца людзям<ref>BY. Вокруг света в Беларусь. Январь 2009</ref>, як яе «калега» з Нясвіжа — знакамітая [[Чорная Панна]], але музейныя працаўнікі жартуюць, што Соф'я часта сыходзіць па падземным ходзе да сваёй сяброўкі ў Нясвіж<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51</ref>.
 
* У канцы XIX ст. на поўдзень ад замка была выкапана вялікая сажалка, з якой звязаны розныя трагічныя гісторыі. Падчас рэканструкцыі замка і ўладкавання ландшафту князь [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалай Святаполк-Мірскі]], каб стварыць на гэтым месцы штучны вадаём, загадаў выкапаць возера на месцы квітнеючага саду. Мясцовыя людзі адмаўляліся выконваць загад, лічачы высечку квітнеючых дрэў вялікім грахом. Тады князь уласнаручна ссек некалькі квітнеючых яблынь<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с. 18</ref>, пасля чаго яму ноччу ў сне з'явілася незнаёмка і пракляла яго род. Па другой версіі да князя прыйшла маці аднаго з лесарубаў, загінуўшага пры высечцы саду, і пракляла гэтыя месцы, сказаўшы, што з гэтага часу кожны год у сажалцы будзе тануць па аднаму чалавеку за кожнае высечанае дрэва. Прычым, колькі іменна дрэў ссеклі не вядома, і тонуць у сажалцы толькі мужчыны<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51</ref>. Так ці інакш, але аж да нашых часоў у сажалцы кожны год тануў чалавек… А сам князь Мікалай быў знойдзены на яго беразе мёртвым у [[1898]] годзе. А па жаданню [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|яго жонкі]] на паляне паміж палацам і замкам як знак жалобы былі высаджаны [[хвоя|хвойныя]] дрэвы<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
[[Выява:Г.п. Мір - Мірскі замак, галава барана PICT1699.jpg|thumb|Галава барана на паўднёвай сцяне]]
* У паўднёвай частцы замкавай сцяны ў замак умураваны камень у выглядзе галавы жывёлы. Лічыцца, што пад уплывам [[язычніцтва]] будаўнікі замуравалі ў паўднёвую сцяну сімвалічную каменную «''галаву барана''». Яна магла быць як магічным знакам і перасцярогай ворагам, так і напамінкам пра святое ягня<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.7</ref>. Паводле старажытнай легенды, пакуль існуе гэты «баран», стаяць будзе і Мірскі замак<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41</ref>. Сярод шматлікіх паданняў хрысціянскага паходжання ёсць легенда аб прыняцці Богам ахвяры Авеля, які з пакорлівай малітвай аддаў сваё любімае ягня. Ёсць таксама тлумачэнне, што падобная выява ў сцяне — гэта «''стафія''», альбо «''стыхія''», і азначае прывід, цень жывой істоты, які ахоўвае дом і сцеражэ скарбы<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с.49</ref>.
 
* Адна з легенд замка апавядае, што сапернік Юрыя Ільініча [[Літавор Храбтовіч]], пасля шматгадовай цяжбы, не дачакаўшыся ў судзе праўды, пракляў [[род Ільінічаў|Ільінічаў]]. Праклён упаў на дзяцей і ўнукаў усяго роду. Пасля смерці Юрыя замак застаўся недабудаваным. Аднаго з чатырох сыноў — Івана бацька пазбавіў спадчыны за тое, што «''меў ад яго значныя непрыемнасці''». Злы рок пераследваў і іншага сына, Мікалая, які памёр адразу пасля смерці бацькі. Сваё права на спадчыну пачынае даказваць Іван. У барацьбу братоў умяшаўся вялікі князь [[Жыгімонт Стары]], які сваёй граматай [[27 мая]] [[1527]] года пакінуў замак за трэцім сынам Станіславам, які ў [[1531]] годзе памірае ў маладых гадах. Згодна з іншаю легендай ён быў атручаны жонкай свайго слугі. Жонка слугі, прыгажуня Кася, была ашукана панічам і прымусова выдадзена замуж за слугу. Народжанае дзіця забілі. Таму ганарлівая міранка адпомсціла крыўдзіцелю і атруціла яго, але і сама памерла страшнай смерцю. Суд прысудзіў яе да спалення. Прысуд выканаў малодшы сын Юрыя [[Фелікс Ільініч|Фелікс]] па мянушцы Шчасны. Па яго загаду прыгажуню спалілі ў паўднёва-заходняй вежы і там жа замуравалі яе косці. У месяцовыя ночы душа няшчаснай блукае па замку ў пошуках дзіцяці. Сын Іван таксама памірае бяздзетным, і апошні сын Шчаснага Юрый таксама пражыў кароткае жыццё<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.10-11</ref>.
 
* Існуе легенда, нібы падчас рэстаўрацыі замка, якая праводзілася пры [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіле Святаполк-Мірскім]], пры адкрыцці падлог было выяўлена два шкілеты, быццам бы ваяроў, пахаваных пазней па загаду гаспадара на праваслаўных могілках. Згодна з паданнямі, дагэтуль у навагоднюю поўнач можна пачуць ляск іх мячоў, а затым працяглыя стогны<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
* Па іншай легендзе, падчас пабудовы замка пры рыцці катлавана былі знойдзены косці [[мамант]]а. Але не ведалі, каму яны належаць, і таму вырашылі, што гэта косці велікана і навесілі іх на цэп варот уязной вежы<ref>В. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья</ref>. Народная фантазія ператварыла сапраўдныя косці жывой істоты ў легендарных волатаў-будаўнікоў Мірскага замка<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 33</ref>.
 
* Існуе паданне, згодна з якім Юрый Ільініч атаясамляў пабудаваныя вежы з уласнай сям'ёй. Галоўная вежа азначала яго самога: вялікага і магутнага, гасцінна адчыняючага вароты для сяброў і прыяцеляў. Размешчаныя па вуглах чатыры меншыя вежы — гэта яго сыны: Мікалай, Ян, Станіслаў і Шчасны. Аднак Ян у апошнія гады бацькавага жыцця сапсаваўся на гулянках, таму ўзвядзенне яго вежы прыпынілася. І, сапраўды, узвядзенне паўночна-заходняй вежы скончылася толькі пры [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Радзівіле Сіротцы]]<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 51</ref>.
 
* Яшчэ адна легенда звязана з падзеямі [[Вайна 1812 года|Айчынай вайны 1812 года]], калі быў астаўлены аўтограф на сцяне каля акна ў палацавай сталовай. Мяркуюць, што ён мог належаць французскаму маршалу [[Луі Даву]]. Аўтограф разам з датай [[1812]] быў знойдзены падчас рэстаўрацыі і ўзяты ў рамку<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 109</ref>.
 
* Падчас рэстаўрацыі палаца на адным з камінаў быў знойдзены выбіты на граніце надпіс: «''Тут мая Італія. Тут маё сонца''». Мякуецца, што надпіс мог належыць упраўляючаму князя Міхаіла Мікалаевіча Святаполк-Мірскага Франкліну, [[італьянцы|італьянцу]] па паходжанню. Не вядома, пры якіх абставінах быў зроблены надпіс, сам жа Франклін нядоўга служыў князю і памёр, не вытрымаўшы тутэйшага клімату<ref>Анатоль Бутэвіч. таямніцы Мірскага замка. с. 113</ref>.
 
* Адзін з апошніх уладальнікаў замка Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі меў слуг розных нацыянальнасцей. Быў у князя сапраўдны арап, якога той прывёз з [[Цэйлон]]а і якога князь лічыў амаль за роднага сына. Яго звалі Джон Пярэйра, ён прыняў [[праваслаўе]] і ажаніўся з мясцовай дзяўчынай, якую мясцовыя жыхары сталі зваць Джоніхай. У гэтым шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей, якія таксама мелі цёмны колер скуры<ref>Анатоль Бутэвіч. таямніцы Мірскага замка. с. 113</ref>.
 
Радок 504 ⟶ 495:
* Федорук А. История формирования, стилевые и планировочно-композиционные особенности парков в Мире. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007 г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А. У. Карпенка. — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008. — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* [[Аляксандр Ярашэвіч|Ярошевич А.]] Сражение 1812 года под Миром в историографии и искусстве. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007 г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А. У. Карпенка. — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008. — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Сардараў А. Мірскі замак: архітэктура і рынак. [[Архитектура и строительство]]. 10/2009 Октябрь.
<!--* Сокровище мира. Людмила Массакова. BY Вокруг света в Беларусь. Февраль 2009-->
* Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11 −0549-2.
Радок 510 ⟶ 501:
* Карпенка А<!--лена-->. Магнацкія інтэр'еры. спроба рэканструкцыі. Мастацтва. сакавік 2011.
* Аксёнова А., Кузменя В., Грищенков О. Реставрация и приспособление памятника архитектуры XVI—XX веков замкового комплекса в г. п. Мир Гродненской области (II очередь. Регулярный парк). Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір»; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Бекша С. Реставрация и устройство апартаментной части замка. [[Архитектура и строительство]]. № 2/2012. Март-Апрель 2012.
* Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. [[Архитектура и строительство]]. № 2/2012. Март-Апрель 2012.
* Волкаў М. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка. Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір»; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Высоцкая Н. Немного о главном. [[Архитектура и строительство]]. № 2/2012. Март-Апрель 2012.
* Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір»; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
* Новицкая О., Прокопенко Л. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. (К 100-летнему юбилею). Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір»; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
Радок 529 ⟶ 520:
* [http://www.belarus.by/by/travel/belarus-life/mir-castle Мірскі замак] на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь
* [http://artmuseum.by/ru/aboutmuseum/filial/mir Мірскі замак] на афіцыйным сайце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
 
* {{Radzima|mirski-zamak}}
* {{ГБ|http://globus.tut.by/mir/castle_tn_glr.htm}}