Аншлюс Аўстрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У Сеціве: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{Гісторыя Аўстрыі}}
 
'''Аншлюс''' ({{lang-de|Anschluss, Anschluß}} {{Праслухаць|De-Anschluss.ogg|}} — далучэнне, саюз) — ідэя аб'яднання [[Аўстрыя|Аўстрыі]] з [[Германія]]й і канкрэтна — анэксія [[Першая Аўстрыйская рэспублікаРэспубліка|Аўстрыі]] [[Нацысцкая Германія|Германіяй]] [[12 сакавіка|12]] — [[13 сакавіка]] [[1938]]. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў [[красавік]]у [[1945]], пасля яе заняцця саюзнымі войскамі падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай [[1955]], якая забараняла аншлюс. У пераносным значэнні тэрмін «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй [[нацызм]]у, ужываецца ў негатыўным сэнсе як сінонім паняцця [[анексія]].
 
Падзея вядомая ў гісторыі таксама пад назвамі '''анексія Аўстрыі Германіяй''', '''з'яднанне Аўстрыі з Германіяй''' або '''аншлюс Аўстрыі'''. На працягу пэўнага часу аўстрыйскія прыхільнікі Гітлера з Аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі ставілі перад урадам сваёй краіны пытанне аб далучэння Аўстрыі да Германіі. На 13 сакавіка 1938 г. быў запланаваны рэферэндум па гэтаму пытанню, але нацыяналісты зрабілі дзяржаўны пераварот і перадалі ўсю ўладу ў краіне Германіі. 12 сакавіка войскі Вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі. 13 сакавіка таго ж года было аб'яўлена аб аншлюсе альбо з'яднанні Аўстрыі з Германіяй.