Хізы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Вёска Хізы у Хізы па-над перасылкай: ВП:НА
др вырашенне неадназначнасцей, typos fixed:   → з дапамогай AWB
Радок 79:
 
== Гісторыя ==
Выяўлены археолагамі курганны магільнік (10 насыпаў — 1,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышча Дзедное). Хізы ставіцца да [[Палессе|Палесся]]. У часы [[Русь|Кіеўскай Русі]] — гэта землі [[Радзімічы|племя радзімічаў]]. У перыяд панавання [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] была ў валоданні вядомай «сожскай [[Шляхта|шляхты]]» (ад [[Рака Сож|ракі Сож]]) фармавалася нараўне з «друцкай [[шляхта]]й» (ад [[Рака Друць|ракі Друць]]) спрадвеку з [[Этнас|этнічных]] [[Беларусы|беларусаў]]. Па Інвентары [[Чачэрскае староства|Чачэрскага староства]] вядомая з [[1726]] года як ваколіца Хізы Чачэрскага староства<ref>стр.341, «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», выпуск 28, г. Витебск, 1900 г., губернская типо-литография. {{ref-ru}}</ref> [[Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Рэчыцкага павету]] [[Менскае ваяводства|Мінскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] правінцыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. У 1726 г. ваколіца Хізы налічвала 13 [[дым, адзінка падаткаабкладання|дымоў]] баяраў чачэрскіх, якія былі на «службе першай» (у рэестры баяраў чачэрскіх Хізы былі трэцімі сярод іншых)<ref>стр.32, «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», выпуск 28, г. Витебск, 1900 г., губернская типо-литография. {{ref-ru}}</ref>. І штогод Хізы плацілі падатак: 200 злотых «гібернага» падатку (ад [[Баяры|баяраў]], [[шляхта|шляхцічаў]]) адрознівалася ад «цяглавага падушнага» падатку (з сялян). Гаспадарамі гэтых 13 дамоў (dym) «служылых людзей» у 1726 г. вёскі Хізы былі (з польскага тэксту захавана транскрыпцыя): Мірон Лапіцкі, Міхей Шілонек, Грішко Шілонек, Косцюк Атрохов, Карп Атрохов, Васіль Ловчок, Семен Янков, Міхал Мішчонек, Марко Мешчонек, Кузьма Драгуньонек, Левон Драгуньонек, Самус Крапшахо, Арасім Седровач.
 
Пасля 1-га падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1772 год) ваколіца Хізы — у складзе [[Рагачоўскі павет|Рагачоўскага павета]] [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Згодна з Эканамічнымі заўвагамі Генеральнага межавання [[1783]] года Хізы яўляліся шляхецкай ваколіцай «агульнага валодання»<ref>«Российский Государственный Архив Древних Актов» (ф.1355 оп.1 д.727 л.153)</ref> прозвішчаў: Лапіцкі, [[Крупскі]], Бекарэвіч, Кунцэвіч, Аўсеевіч, Маліноўскі, Шалюта<ref>с.80-99 (Спісы шляхты Могілёўскай губерні — Рогачоўскі павет), «Архіварыус», выпуск № 7, БелНДІДАС, Мінск, 2009 г. (Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў) серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»</ref>. З [[1785]] года — яе часткай валодаў памешчык Дамінік Маліноўскі. Мешчанін Лапіцкі валодаў ў [[1831]] годзе 108 дзесяцінамі зямлі. У створаным ад ваколіцы Хізы паселішчы Хізаў памешчык Чарапанаў ў [[1876]] годзе валодаў 423 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. Жыхары ваколіцы Хізы вызнавалі хрысціянскую веру ў грэка-каталіцкай канфесіі (уніяты), наведвалі храм у суседняй шляхецкай ваколіцы Грамыкі і Жалезнікі (і інш.), якія былі прымусова пераведзены пасля польскага паўстання ([[Паўстанне 1794|1794]] г., [[Паўстанне 1830-1831|1830]] г., [[Паўстанне 1863-1864|1863]] г.) ў Праваслаўную канфесію. Не выпадкова у 1835 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква і ў Хізах. Згодна з рэвізскімі казкамі 27 снежня [[1864]] года жыхары ваколіцы Хізы Крупскія ўтварылі побач ваколіцу [[Вёска Гарысты|Гарысты]] (Гарусты) і Малкаў. Паводле перапісу [[1897]] года ў Хізах змяшчалася школа граматы. З [[1900]] года гэта вёска і ваколіца ў Рэчкаўскай воласці [[Гомельскі павет|Гомельскага павета]] Магілёўскай губерні. На момант [[1910]] года агульнае валоданне жыхарамі Хізы складала 2753 дзесяціны зямлі. Жыхары прыпісаны да Грамыцкага ужо праваслаўнага царкоўнага прыходу. Да паштовай-тэлеграфнай канторы ў мястэчку Ветка 20 вёрст, да валаснога праўлення ў рэчках — 10 вёрст. Жыхары вёскі Хізы прымалі ўдзел у [[Вайна 1812 года|Айчыннай вайне 1812]] года, ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] і ў грамадзянскай вайне [[1918]]—[[1921]] гг. Пасля знішчэння Хізаўскай праваслаўнай царквы камуністычным рэжымам жыхары вёскі Хізы наведвалі царкву ў Рэчках, да ліквідацыі яе царкоўна-парафіяльнага савета ў 1920-х гадах. У [[1926]] годзе працавалі пачатковая школа, паштовы пункт, крама. Адміністрацыйна з 8 снежня 1926 года па [[1992]] год — гэта цэнтр Хізава-Гарыстаўскага сельсавета, з [[1927]] года — Хізаўскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна, з 4 жніўня 1927 — Веткаўскага, з [[1935]] года Свяцілавіцкага, з 17 снежня [[1956]] г. Веткаўскага, з 25 снежня [[1962]] года Гомельскага, з 6 студзеня [[1965]] Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня [[1930]]), з 20 лютага [[1938]] Гомельскай вобласці. У [[1929]] годзе арганізаваны калгас, працавалі 3 ветраныя млыны (з [[1924]]-1926 гадоў) і кузня. У [[1937]]—[[1938]] гады савецкіх рэпрэсій былі пацярпелыя ад камуністычнага рэжыму жыхары вёскі Хізы. У час Вялікай Айчыннай вайны ў [[1942]] годзе акупанты забілі 11 жыхароў і ў [[1943]] годзе спалілі палову вёскі. Жыхары вёскі прынялі актыўны ўдзел у партызанскім руху ў [[1941]]—1943 гадах. Пасля [[1945]] г. у Хізах дома аднаўлялі, наладжвалі мірнае жыццё. У баях за вёску загінулі 38 савецкіх салдат, у памяць аб загінуўшых у [[1953]] годзе ў цэнтры вёскі быў усталяваны абеліск. 73 жыхара загінулі, змагаючыся на [[Беларускі фронт 1943|Беларускім фронце]] (заклік Свяцілавіцкага РВК). У [[1959]] годзе вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — [[вёска Гарысты]]). Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 крамы.
Радок 109:
 
Транспартная сетка на момант [[1910]] г. — дарога ў Рэчкаўскае валасное праўленне. На момант 1927 г. — на адлегласці 16 вёрст знаходзілася прыстань і прыпынак парахода каля мястэчка [[Горад Ветка|Ветка]], і рынак (кірмашовы пункт). Да г. [[Горад Гомель|Гомеля]] — 40 вёрст. Цяпер — транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе [[Вёска Свяцілавічы|Свяцілавічы]] — [[Горад Гомель|Гомель]]. Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
 
 
 
== Гл. таксама ==
Радок 133 ⟶ 131:
* с.80-99, «Архіварыус», выпуск № 7, БелНДІДАС, Мінск, 2009 г. (Навуковае выдание) серыя «Гісторыя, архівазнауства, крыніцазнауства»
* «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.», г. Мінск, 1997 г., кн.1, с. 185;
* На фрагменце карты 1874 года (на польскай мове) вёска Хізы (Chizy): Ausg. 1874. Helioaravure in Kunfer (Preis 60&nbsp; kg.). Vervielfaltiqt durch Umdruck vom Steine. Schnellpressen — Druck. Mafsstab 1:300.000. {{ref-pl}}
* На фрагменце карты 1783 года ваколіца Хізы «сел:Хизы» (на рускай мове): (№ 105 часть IV-я «от E до A») «Межевания Генерального плана Рогачевского уезда Могилевской губернии» (Могилевского наместничества Рогачевского уезда часть III-я «от D до E») Российской империи 1783 года. Масштаб: 1 английский дюйм = 2 версты. {{ref-ru}}