Дукштас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Браслаўскі павет| → Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB
Радок 50:
'''Дукштас''' ({{lang-lt|Dūkštas}}, традыцыйная беларуская назва — '''Дукшты''') — [[горад]] у [[Літва|Літве]], непадалёк ад возера [[Дукштас (возера)|Дукштас (Дукшты)]]. Цэнтр [[Дукштаская сянюнія|сянюніі]] [[Ігналінскі раён|Ігналінскага раёна]] [[Уцянскі павет|Уцянскага павета]]. Насельніцтва 932 чал. ([[2009]]). Знаходзіцца за 27 км ад [[Ігналіна|Ігналіны]]; чыгуначная станцыя на лініі [[Вільнюс]] — [[Даўгаўпілс]]. Аўтамабільныя дарогі на [[Ігналіна|Ігналіну]], [[Вісагінас]], [[Зарасай]].
 
Дукшты — даўняе [[мястэчка]] [[Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|гістарычнай Браслаўшчыны]].
 
== Гісторыя ==
Упершыню Дукшты згадваюцца ў [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзі]] як уладанне [[Гедройцы|Гедройцаў]] у [[Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Браслаўскім павеце]] [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. У [[1573]] годзе мясцовасць перайшла да [[Рудаміны-Дусяцкія|Рудамінаў-Дусяцкіх]].
 
У [[1647]] Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У [[1772]] годзе манахі-[[піяры]] збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.