Напалеон Феліксавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Вяртанне ў Мазырскі павет: вікіфікацыя, перанесена: Вількамірскі павет →... з дапамогай AWB
др →‎Таемнае таварыства ў Мазырскім павеце (1833—1839): вікіфікацыя, перанесена: Пінскі павет| → Пінскі павет (Вялікае Княств з дапамогай AWB
Радок 53:
У [[1833]] у [[Мазырскі павет (Расійская імперыя)|Мазырскім павеце]] было створана (невялікае па колькасці) таемнае таварыства, якое падзяляла ідэі «арыстакратычнай партыі» польска-ліцвінскай палітычнай эміграцыі на чале з князем [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адамам-Ежы Чартарыйскім]] ў [[Горад Парыж|Парыжы]]. Мэтай дзейнасці таварыства было аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] праз узброенае паўстанне і стварэнне дзяржавы на канстытуцыйна-манархічных падставах. Пачатак стварэнню таварыства быў пакладзены ініцыятывай Д. Булеўскага, эмісара «арыстакратычнай партыі» Чартарыйскага, прысланага з-за мяжы для вярбоўкі прыхільнікаў у [[Мінская губерня|Мінскую губерню]]. Таварыства праіснавала да [[1838]]—[[1839]], калі былі арыштаваны і ўтрымліваліся ў вязенні ў Вільні яго члены (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі|Ян Рудзяеўскі]], Пётр Грабоўскі, Генрык Зялёнка і Аляксандр Гутоўскі)<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 298.</ref>.
 
Першым заахвочаным членам і арганізатарам таварыства стаў у 1833 шляхціц Ян Былеўскі, сын Маўрыцыя Былеўскага, ураджэнец [[Пінскі павет (Расійская імперыя)|Пінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і гаспадарчы камісар маёнтка Рафалаўка графіні Алізар, размешчанага ў Луцкім павеце [[Валынская губерня|Валынскай губерні]]. Менавіта Яну Былеўскаму эмісар Булеўскі даручыў стварыць у Пінскім і Мазырскім паветах таемныя таварыствы, для чаго неабходна было прыводзіць завербаваных членаў да прысягі вернасці таварыству, завесці сакратара, назапашваць грошы і зброю і быць гатовым у любы момант далучыцца да паўстання. Аднымі з першых, з кім павёў размовы Ян Маўрыцавіч Былеўскі аб стварэнні таемнага таварыства, былі тагачасны мазырскі павятовы маршалак [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі]], Напалеон Феліксавіч Яленскі і ксёндз петрыкаўскага касцёла Пётр Шыманавіч Грабоўскі, якія падтрымалі ініцыятыву Былеўскага і адразу прынеслі прысягу вернасці таварыству ў доме Яна Рудзяеўскага ў маёнтку Маісеевічы Мазырскага павета. Ксёндз Грабоўскі быў прызначаны сакратаром. У таварыства было ўцягнута вельмі малая колькасць людзей<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 298—299</ref>.
 
Пазней, пасля арышту ў [[1839]], Пётр Грабоўскі паведаміў следчай камісіі ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], што стварэнне мазырскага таварыства было выпадковым і нават несур'ёзным, што складана знайсці ў Мазырскім павеце нават пяць членаў камітэта (як задумвалася арганізатарамі) і дзейнасць таварыства скончылася нічым. Грабоўскі расказаў, што ніякіх дакументаў аб дзейнасці таварыства (інструкцый, уставы, правіл) не мелася, грашовых складак не было, а толькі распаўсюджваліся ў павеце таемна прысланыя з-за мяжы Булеўскім кніга [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] (1798—1855) «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства» у 20 экзэмплярах і часопіс, які выдаваўся ў Парыжы польска-ліцвінскай эміграцыяй. На допытах ксёндз паведаміў, што ідэі таварыства ў Мазырскім павеце распаўсюджваліся слаба з-за нізкай актыўнасці членаў: Ян Рудзяеўскі быў заняты жаніцьбай, а Напалеон Яленскі — уладкаваннем новай гаспадаркі. Арыштаваны расійскімі ўладамі ў 1838 Ян Рудзяеўскі паведаміў, што «увесь гэты саюз скончыўся на першым жа сходзе» (на тым, які адбыўся ў доме Рудзяеўскага ў 1833)<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 302—303</ref>. Аднак гэта было не зусім так.