Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 76:
'''Алег''', '''Але́г Ве́шчы''' ({{lang-sla|Ольгъ}}, ? — [[912]], паводле іншых звестак [[922]]) — [[князь наўгародскі]] (з [[879]]), [[вялікі князь кіеўскі]] ([[882]]—[[912]]). Родзіч і пераемнік князя [[Рурык]]а, валадар у перыяд дзяцінства рурыкавага сына князя [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]].
 
Паходжанне Алега вызначаецца толькі прыкладна, летапіс называе яго родзічам Рурыка («от рода ему суща»), т.б., напэўна, аднаго з ім роду. Калі прынімаць агулам праўдападобную, на думку большасці даследчыкаў, версію тоеснасці старажытнарускага Рурыка дацкаму конунгу [[Рорык Ютландскі|Рорыку (Хрорыку)]] з [[Ютландыя|Ютландыі]], то абодва былі з дынастыі дацкіх [[Дынастыя Ск’ёльдунгаў|Ск’ёльдунгаў]]. Ускоснае пацверджанне гэтаму згадка конунга Хэльгі, валадарыўшага ў Ютландыі пры канцы IX ст. Магчыма, пацверджаннем ёсць і згадка «Алегава шчыта» на браме Канстанцінопаля, бо ў народнай этымалогіі прозвішча Ск’ёльдунгаў маглі выводзіць ад слова «шчыт» («ск’ёльд»). Урэшце, само імя «Алег» сведчыць за дацкае паходжанне князя, скандынаўскае «Helgi», у паганскія часы значыла «святы»/«свяшчэнны» — не было распаўсюджаным, арэал ужывання ахопліваў дацкі і ў меншай ступені нарвежскі рэгіён Старажытнай Скандынавіі. На Русі імя гучала ў зыходнай форме — менавіта як Хэльгі, што пацвярджае г.зв. [[Кембрыджскі дакумент]] (X ст.), дзе згадваецца рускі валадар Хэлгу (падзеі прыпадаюць на пачатак 940-х). На славянскай глебе этымалогія імя Хэльгі была пераасэнсавана і прычынілася з’яўленню эпітэта «вешчы» адносна князя Алега.
 
Храналогія пачатку валадарства князя Алега няпэўная, бо агулам не ясна наколькі ўмоўная летапісная датыроўка смерці Рурыка — 879 год. Суадносіны ўлады князя Алега і малагадовага князя Ігара цяжка акрэсліваюцца. [[Наўгародскі першы летапіс]] (ён, на думку большасці даследчыкаў, адлюстроўвае папярэдні [[Аповесць мінулых часоў|Аповесці мінулых гадоў]] [[Пачатковы звод]]) называе Алега ваяводам князя Ігара. Аднак звесткі Наўгародскага першага летапісу агулам напэўныя, таму «ваяводству» Алега не давяраюць. Калі такая версія і была ў раннім старажытнарускім летапісанні, у чым выказваліся сумненні, то яна адпала пасля збору і вывучэння крыніц складальнікамі Аповесці мінулых гадоў. Тэкст руска-візантыйска дагавора 911 года, аўтэтычнасць якога пэўная, называе Алега «вялікім князем», такім чынам пацвярджае яго самастойнае ўладарства Руссю.
 
Роля князя Ігара падчас валадарства князя Алега не ясная. У паходжанні Ігара ад Рурыка няма сумненняў. Нават умоўныя летапісныя датыроўкі яго жыцця (або нараджэння за незадаўга да смерці Рурыка) не выглядаюць непраўдападобнымі. Магчыма Ігар быў адхілены ад улады Алегам, магчымы і іншыя іх уладна-маёмасныя адносіны. Ігар як самастойны валадар выступае толькі пасля смерці Алега, інфармацыя пра яго пацвярджаецца шэрагам незалежных сучасных падзеям крыніц — візантыйскіх і лацінамоўных заходнееўрапейскіх, дзе ён называецца «Інгар» і «Інгер».
 
Летапісныя звесткі пра Алега складаюцца з трох вялікіх эпізодаў. Першым яго дзеянням быў рух на поўдзень «шляхам з вараг у грэкі», захоп Кіева і падпарадкаванне вакольных славянскіх плямёнаў. Зыходным цэнтрам ўладанняў Алега, успадчанных ад Рурыка, быў Ладажска-Ільменскі рэгіён — раён [[Старая Ладага|Старой Ладагі]] і старажытнага Ноўгарада (г.зв. [[Рурыкава Гарадзішча]]). Пачатак гэтага руху на поўдзень летапіс адзначае пад 882 годам. Прычыны руху абмяркоўваліся ў гістарыяграфіі, у т.л. выказвалася думка, што Ігар імкнуўся вызваліцца ад дагаворных умоў княжання на поўначы, якіх мусіў трымацца як пераемнік Рурыка. Апроч магчымага імкнення да самаўладдзя, прычынай магло быць натуральнае жаданне завалодаць важнейшымі транскантынентальнымі шляхамі, як і пошук новых шляхоў, сярод якіх усё большую значнасць набіраў «шлях з вараг у грэкі». Алег авалодаў важнейшымі апорнымі пунктамі на дняпроўскімдняпроўскага участку шляха з вагар у грэкі — [[Смаленск]]ам і [[Любеч]]ам. Затым захапіў [[Кіеў]], паводле летапісу, забіўшы кіеўскіх валадароў [[Аскольд|Аскольда]] і [[Дзір|Дзіра]]. Захаваўшы кантроль і над поўначчу, Алег робіць цэнтрам сваіх уладанняў Кіеў, адкуль зручней кіраваць значнымі авалоданымі тэрыторыямі абапал Волхава-Дняпроўскага гандлёвага шляху — ад Старой Ладагі да сярэдняга Падняпроўя. Такім чынам, адкрывалася магчымасць далейшага руху на поўдзень, да Чорнага мора.
 
Летапіс апавядае пра падпарадкаванне Алегам вакольных славянскіх плямёнаў — [[Драўляне|драўлян]], [[Севяране|севяран]] і [[Радзімічы|радзімічаў]]. Адносіны з імі фарміруюцца на данніцкай аснове, названыя плянёмыплямёны выступаюць «пактыётамі» русаў (паводле [[Канстанцін Барвянародны|Канстанціна Барвянароднага]]), змушанымі плаціць даніну князю. Формы даніны і яе памер вызначаліся ў кожным пэўным выпадку — гэта маглі быць шкуркі пушных звяроў, або выраблянычвырабляныя скуры, або [[Дырхем|дырхемы]]. Некаторыя плямёны былі ўзятыявынятыя з -пад кантролю Хазарыі[[Хазарскі каганат|Хазарскага каганату]] і сталі даннікамі русаў. Пра сутыкненні Алега з Хазарскім каганатамХазарыяй крыніцы не паведамляюць, але ёсць ускосныя сведчанні пра магчымую гандлёвую блакаду, якую спрабаваў ажыццявіць каганат адносна Русі пры канцы IX ст.
 
Напэўна, пры Алегу фарміруецца і сістэма [[Палюддзе|палюддзя]], добра вядомая ўжо ў сярэдзіне X ст. На землях плямёнаў узнікаюць дружынныя апорныя пункты, як напрыклад [[Шастовіца]] ў зямлі севяран, якія робяцца цэнтрамі ажыццяўляння княскай улады. Летапіс адзначае, што з часу замацавання Алега ў Кіеве падпарадкаваныя ім плямёны сталі называцца «руссю», т.б. імя княскай дружыны пераходзіць на падуладны народ і пераўтвараецца ў назву краіны. Напэўна, летапісная фармулёўка слушна адлюстроўвае гістарычны працэс, таму князя Алега ў пэўнай ступені можна назваць стваральнікам Русі ў дзяржаўна-палітычным сэнсе.
 
[[Паход Алега, 907|Паход]] князя Алега на Канстанцінопаль у 907 годзе невядомы візантыйскім крыніцам, што спарадзіла ў гістарычнай навуцы сумненні ў верагоднасці гэтых падзей. Аднак наяўнасць аўтэнтычнага часу тэксту руска-візантыйскага дагавора 911 года, напэўна, здымае гэтыя сумненні. Само летапіснае апавяданне пра паход насычанана легендарнымі матывамі — караблі на колах, шчыт на браме горада, няўдалая спроба атручэння князя грэкамі — якія, аднак, могуць агулам пераканаўча тлумачыцца. Поспех пахода дазволіў заключыць гандлёвы дагавор са значнай выгадай для Русі. Тэкст дагавора быў напісаны грэчаскай мовай і перакладзены на старажытнарускую ў 2-й палове XI ст. ці нават на пачатку XII ст. У такім выглядзе ён уключаны ў Аповесці мінулых гадоў. Пры гэтым перакладчык паставіўся да сваёй працы уважліва, бо скандынаўскія імёны паслоў русаў пададзены непасрэдна са скандынаўскіх форм, а не праз гучаннегрэчаскае на грэчаскай мовенапісанне. Дагавор 911 года напэўна інтэнсіфікаваў гандлёвыя сувязі Русі з Візантыяй і ўскоўна прычыніўся пэўнаму распаўсюду хрысціянства. У наступным дагаворы, Ігара ад 944 года, ужо згадваецца «хрышчаная Русь».
 
Да часу валадарства князя Алега тычыцца і паход русаў на Каспійскае мора, згадваны ва ўсходніх арабамоўных крыніцах. Даследчыкі схільны лічыць серыю нападаў на прыкаспійскія землі адзінай ваеннай акцыяй, якоеякая датуецца ад 910 да 912 года. ЦэллюМэтай русаў быў гандлёвы горад Абаскун (Абесгун) на паўднёва-усходнім узбярэжжы Каспійскага мора, а таксама паўднёвакаспійскія вобласці Гіляна, Дзейлема і Мазандарана, тэрыторыя дзяржавы шырваншахаў, раён Баку. Агулам русамРусам шчасціла, яны захапілі багатую здабычу. Аднак на зваротным шляху русы сутыкнуліся з мусульманскай гвардыяй хазарскага кагана, якая практычна знішчыла войска русаў, якія біліся на беразе Волгі каля сваіх караблёў. Праход русаў у Каспійскае мора спачатку забяспечваўся дамоўленасцю з каганам, які атрымліваў частку здабычы, і напэўна здзяйсняўся праз Чорнае мора, Керчаснскі праліў, Азоўскае мора, Дон і затым волакам у Волгу. Дагавор 911 года дазваляў русам князя Алега вольна плаваць Чорным морам, у выніку арабскія аўтары называлі мора «Рускім». Агулам каспійскі паход быў выгадны і візантыйскаму, і хазарскаму боку, таму магчыма яго сувязь з руска-візантыйскім дагаворам 911 года. Сам князь Алег у гэтай кампаніі не браў удзелудзелу, пра што сведчыць пасольства русаў у Канстацінопаль летам 911 года.
 
Апошні летапісны эпізод пра князя Алега звязаны з акалічнасцямі яго смерці. Датыроўка гэтых падзей няпэўная, магчыма, летапісец чуў толькі паданні пра смерць князя на «пятае лета/год» па паходзе на Канстанцінопаль. Паход у Аповесці мінулых гадоў адзначаны пад 907 годам, таму і смерць аднесена да восені 911 (або 912) года, т.б. неўзабаве па заключэнні візайтыйска-рускага дагавора. На чым заснавана датыроўка самаго пахода невядома, магчыма, летапісец меў сведчанні пра пачатак мірных перамоў Візантыі і Русі, якія аформілі папярэдняе пагадненне і пачалі працэдуру заключэння ўласна дагавора, але яна магла расцягнуцца на некалькі гадоў.