Новое варшавское утро: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Радок 1:
{{Газета
|назва =
|арыгінальная назва =
|выява =
|подпіс =
|тып =
|фармат =
|заснаванне =
|спыненне публікацый =
|заснавальнікі =
|уладальнікі =
|выдавец =
|рэдактар =
|галоўны рэдактар =
|штат =
|палітычна =
|мова =
|перыядычнасць =
|аб'ём =
|тыраж =
|галоўны офіс =
|ISSN =
|вэб-сайт =
}}
 
'''«Новое варшавское утро»''' — газета. Выдавалася ў [[Мінск]]у штодзённа, акрамя панядзелка, у [[1915]] — [[1917]] гг. на [[Руская мова|рускай мове]], належала М.Дворжацу. Рэдактар І.Я.Радштэйн. з лютага [[1916]] па лістапад [[1917]] гг. — М.Ш.Усман. Да Лютаўскай рэвалюцыі мела выключна інфармацыйна-камерцыйны змест. Асявтляла гарадское жыццё (рубрыка «Мінск»), падзем на франтах («Паведамленні са Стаўкі», «На фронце і ў тыле»). Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясцовых улад. З сакавіка [[1917]] г. набыла палітычную афарбоўку. У новых рубрыках «Партыйнае жыццё», «Рабочае жыццё», «Па краі», «Па губерні» і інш., асвятляла ход усталявання новага ладу, фарміравання і дзейнасці нацыянальных рухаў, партыйных, грамадска-палітычных, прафесійных і іншых арганізацый. Паведамляла аб важнейшыхпадзеях грамадска-палітычнага жыцця Расіі. Не заяўляючы аб сваёй прыналежнасці да пэўнай сацыялістычнай партыі, абвясціла праграмай дзейнасці платформу Петраградскага Савета (№ за [[25 чэрвеня]]). Вяла ідэйную барацьбу супраць мясцовых сіяністаў і кадэтаў. На выбарах у гарадскую думу падтрымлівала кандыдацкі спіс сацыял-дэмакратаў. Кастрычніцкі пераварот сустрэла варожа. У сувязі з высылкай бальшавіцкімі ўладамі з Мінска М.Ш.Усмана ў снежні [[1917]] г. выданне газеты спынена.