Вікінгі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 27:
Сур'ёзным поспехам дацкіх вікінгаў сталі заваяванне англасаксонскіх каралеўстваў і акупацыя заходняй і паўночнай часткі Англіі. У 865 годзе сыны дацкага конунга [[Рагнар Лодбрак|Рагнара Лодбрака]] прывезлі да берагоў Англіі вялікае войска, ахрышчанае храністамі «[[вялікая армія язычнікаў|вялікай арміяй язычнікаў]]». У 870—871 гг. сыны Рагнара падверглі каралёў [[каралеўства Усходняя Англія|Усходняй Англіі]] і [[Нартумбрыя|Нартумбрыі]] [[крывавы арол|жорсткаму пакаранню]], а іх уладанні падзялілі паміж сабой. Услед за гэтым датчане прыступілі да заваявання [[Мерсія|Мерсіі]].
 
Кароль [[Уэсэкс]]а [[Альфрэд Вялікі]] быў вымушаны заключыць з датчанамі спачатку перамір'е (878), а потым і паўнавартасны мірны дагавор (каля 886), тым самым узаконіўшы іх уладанні ў Брытаніі. Англійскай сталіцай вікінгаў стаў горад [[Ёрк (горад)|Ёрвік]]. Нягледзячы на прыліў свежых сіл са Скандынавіі ў 892 і 899 гадах, Альфрэд і яго сын [[Эдуард Старэйшы]] паспяхова супрацьстаялі дацкім заваёўнікам, да 924 годзе ачысціўшы ад іх тэрыторыю Ўсходняй Англіі і Мерсіі. Скандынаўскае панаванне ў аддаленай Нартумбрыі працягвалася да 954 года (вайна [[Эдрэд]]а з [[Эйрык Крывавая Сякера|Эйрыкам Крывавай Сякерай]]).
 
Новая хваля набегаў вікінгаў на брытанскія берагі пачалася ў 980 годзе. Яе кульмінацыяй стала заваяванне Англіі ў 1013 г. дацкімі вікінгамі [[Свен I Вілабароды|Свена Вілабародага]]. У 1016-35 гг. на чале аб'яднанай англа-дацкай манархіі стаяў [[Кнуд Вялікі]]. Пасля яго смерці [[Уэсэкская дынастыя]] ў асобе [[Эдуард Спаведнік|Эдуарда Спаведніка]] вярнула сабе англійскі прастол (1042). У 1066 годзе англічане адбілі чарговае ўварванне скандынаваў, гэтым разам на чале з нарвежскім конунгам [[Харальд Суровы|Харальдам Суровым]] (гл. [[бітва пры Стамфард-Брыджы]]).
 
Апошнім з дацкіх манархаў дамагаўся на англійскія землі пляменнік Кнуда, [[Свен Эстрыдсен]]. У [[1069]] годзе ён паслаў велізарны флот (да 300 караблёў) на дапамогу [[Эдгар Этлінг|Эдгару Этлінгу]] ў барацьбе з [[Вільгельм I Заваёўнік|Вільгельмам I Заваёўнікам]], а на наступны год асабіста прыбыў у Англію. Аднак захапіўшы [[Ёрк (горад)|Ёрк]] і сустрэўшы армію Вільгельма, аддаў перавагу вярнуцца з флотам назад у Данію за вялікі выкуп.
 
=== Рух на захад ===
Радок 127:
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Вікінгі| ]]