Томас Бекет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др рэкатэгарызацыя using AWB
др →‎Вяртанне ў Англію і мучаніцкая смерць: вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 55:
Насуперак патрабаванням [[Генрых II, кароль Англіі|Генрыха II]] французскі кароль [[Людовік VII, кароль Францыі|Людовік VII]] з гонарам прыняў выгнанага архібіскупа Кентэрберыйскага. Большую частку свайго выгнання ([[1164]]—[[1170]]) Бекет правёў у [[цыстэрцыянцы|цыстэрцыянскім]] абацтве [[Панціньі]], але затым пагрозы Генрыха II у адрас англійскіх цыстэрцыянцаў вымусілі Бекета пераехаць у [[Санс]]. Увесь гэты час Бекет знаходзіўся ў цэнтры сусветнай палітыкі, перапісваючыся з Людовікам VII, [[Аляксандр III, Папа Рымскі|Аляксандрам III]] і з [[Сіцылійскае каралеўства|сіцылійскай каралевай]] [[Маргарыта Наварская, каралева Сіцыліі|Маргарытай Наварскай]]. Бекет пераконваў Папу дамагчыся адмены [[Кларэнданскія канстытуцыі|Кларэнданскіх канстытуцый]] шляхам ужывання крайніх мер — [[анафема|анафемы]] і [[інтэрдыкт]]а — супраць Генрыха II. Але Аляксандр III, сам вымушаны бегчы з [[Італія|Італіі]], дзе яму супрацьстаяў імператар [[Фрыдрых Барбароса]] і яго стаўленікі — [[антыпапа|антыпапы]], не жадаў сварыцца з магчымым саюзнікам Генрыхам II.
 
Сітуацыя змянілася толькі ў чэрвені 1170 года, калі па ўказанні Генрыха II яго сын і спадчыннік [[Генрых Малады]] быў [[каранацыя|каранаваны]] ў [[Ёрк (горад)|Ёрку]]у. Цырымонію правялі [[Правінцыя Ёрка|архібіскуп ёркскі]] і [[біскуп]]ы [[Лондан]]а і [[Солсберы, Англія|Солсберы]], хоць традыцыйна англійскіх каралёў каранавалі архібіскупы Кентэрберы. Пратэст Бекета быў гэтым разам падтрыманы Аляксандрам III, які пагражаў Генрыху II інтэрдыктам. [[22 ліпеня]] 1170 года Генрых II, які знаходзіўся ў гэты момант у [[Нармандыя|Нармандыі]], прымірыўся з Бекетам. У якасці знака каралеўскага раскаяння Томас Бекет запатрабаваў ад караля апублікаваць у Англіі папскія пасланні, якія асуджалі [[Кларэнданскія канстытуцыі]], і зняць трох біскупаў, якія правялі ёркскую каранацыю. Нягледзячы на аднаўленне канфлікту, Генрых II дазволіў Томасу Бекету вярнуцца ў Англію.
 
[[Выява:Meister Francke 011.jpg|250 px|right|thumb|«Смерць Томаса Бекета» ([[Майстар Франку]] ([[1424]]), [[Гамбург]])]]