Адкрыць галоўнае меню

Томас Бекет (англ.: Thomas Becket; 21 снежня 1118, Лондан29 снежня 1170, Кентэрберыйскі сабор) — адна з ключавых фігур у англійскай гісторыі XII стагоддзя, першапачаткова канцлер Генрыха II, затым архібіскуп Кентэрберыйскі з 1162 па 1170 годы. Уступіў у канфлікт з Генрыхам II і быў забіты, магчыма, па загадзе караля на ступенях алтара Кентэрберыйскага сабора. Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1173 годзе, з XIX стагоддзя шануецца і Царквой Англіі.

Томас Бекет
Архібіскуп Кентэрберыйскі
Tomwindo.png


Томас Бекет на вітражы Кентэрберыйскага сабора

Інтранізацыя 3 чэрвеня 1162
Канец кіравання 29 снежня 1170
Папярэднік Тэабальд
Пераемнік Рычард Дуўрскі
(Роджэр дэ Баліял быў абраны ў 1173 годзе, але адмовіўся ад кафедры)
Нарадзіўся 21 снежня 1118(1118-12-21)
Лондан, Каралеўства Англія
Памёр 29 снежня 1170(1170-12-29) (52 гады)
Кентэрберы, Каралеўства Англія
Пахаваны Кентэрберыйскі сабор (мошчы, па афіцыйнай версіі, знішчаны)
Святасць
Свята 29 снежня
Тытул свяшчэннамучанік
Кананізаваны 21 лютага 1173

Раннія гадыПравіць

Томас Бекет нарадзіўся ў Чыпсайдзе, Лондан, у сям'і купца Гілберта Бекета і яго жонкі Мацільды. Бацька Томаса быў сынам рыцара, у маладосці стаў купцом, набыў нерухомасць у Лондане і жыў тут на даходы ад арэнды. Вядомая легенда, што маці Томаса была мусульманскай прынцэсай, якая сустрэлася з Гілбертам падчас яго паломніцтва ў Святую зямлю, прыплыла за ім у Англію і прыняла там хрышчэнне. Усталявана, што легенда не адпавядае рэчаіснасці і ўзнікла праз тры стагоддзі пасля гібелі архібіскупа. Пра ўплывовасць і багацці сям'і Бекетаў можна судзіць па тым, што Гілберт і Мацільда былі пахаваны ў саборы Святога Паўла.

Першапачатковае выхаванне ў рыцарскім духу Томас Бекет атрымаў пад кіраўніцтвам сябра свайго бацькі Рышара дэ л'Эгль, а пачатковую адукацыю — у лонданскім манастыры Мертан. Затым ён вывучаў грамадзянскае і кананічнае права ў Парыжскім і Балонскім універсітэтах. Пасля вяртання ў Англію ў 1142 годзе Бекет паступіў на службу да архібіскупа Кентэрберыйскага Тэабальда і неўзабаве стаў адным з яго дзейных памочнікаў. У 1148 годзе Бекет суправаджаў Тэабальда на сабор у Рэймсе, у 1152 годзе ён быў прадстаўніком архібіскупа ў Рыме і дамогся ад Папы паслання, які забараняў каранацыю сына Стэфана Блуаскага. У 1154 годзе Бекет стаў архідыяканам Кентэрберы, а затым па рэкамендацыі Тэабальда новы англійскі кароль Генрых II прызначыў Бекета канцлерам.

Канцлер Генрыха II. Абранне архібіскупамПравіць

 
Генрых II і Томас Бекет — мініяцюра з англійскай хронікі XIV стагоддзя

Томас Бекет быў канцлерам на працягу сямі гадоў (11551162 годы), за гэты час ён дамогся значнага палітычнага ўплыву і падтрымліваў з Генрыхам II сяброўскія адносіны. Бекет быў выхавальнікам спадчынніка прастола Генрыха Маладога; храністы зафіксавалі словы прынца, што канцлер выказваў яму больш бацькоўскай любові за адзін дзень, чым родны бацька за ўсё жыццё. У 1158 годзе Бекет узначальваў пасольства ў Парыж і паспяхова правёў перамовы наконт шлюбу свайго выхаванца з дачкой Людовіка VII. У 1159 годзе Бекет фактычна кіраваў ваенным паходам на Тулузу, а затым камандаваў і іншымі ваеннымі аперацыямі. У канфліктах паміж Генрыхам II і Тэабальдам Бекет нязменна прымаў бок караля. Так Бекет дамогся збірання зямельнага падатку з маёмасці, якая належала Царкве. Сярод духавенства Бекет адназначна лічыўся «чалавекам караля», таму толькі пад ціскам Генрыха II капітул Кентэрберы пасля смерці Тэабальда абраў Томаса Бекета новым архібіскупам Кентэрберыйскім. Да моманту свайго абрання ў архібіскупы Бекет не быў пасвечаны нават у сан святара.

Канфлікт з каралём і выгнаннеПравіць

Прызначыўшы свайго сябра і саветніка на кентэрберыйскую кафедру, Генрых II спадзяваўся падпарадкаваць сабе англійскую Царкву і пазбавіць яе шэрагу прывілеяў. Тым не менш, адразу ж пасля сваёй хіратоніі Томас Бекет адмовіўся ад пасады канцлера і стаў праводзіць палітыку, цалкам процілеглую чаканням караля. Архібіскуп пачаў шэраг судовых працэсаў супраць асоб, якія незаконна захапілі царкоўную ўласнасць у перыяд грамадзянскай вайны. У кастрычніку 1163 года кароль на сходзе духавенства ў Вэстмінстэры абвясціў пра намер увесці новы падатак з царкоўных земляў і перадаць расследаванні крымінальных злачынстваў клірыкаў з ведама царкоўных судоў свецкім судам; Бекет рэзка выступіў супраць каралеўскіх ініцыятыў. Акрамя таго, Бекет пасля свайго прызначэння архібіскупам змяніў лад жыцця — калі раней ён вёў звычайнае жыццё прыдворнага, то пасля прыняцця сану стаў аддавацца аскетычным практыкам, шмат маліцца, займацца дабрачыннасцю.

30 студзеня 1164 года на сходзе знаці і духавенства ў Кларэнданскім палацы Генрых II прад'явіў прысутным для падпісання так званыя Кларэнданскія канстытуцыі — 16 артыкулаў, якія істотна абмяжоўвалі прывілеі Царквы. Так, 3-і артыкул абавязваў клірыкаў, абвінавачаных у крымінальных злачынствах, паўстаць і перад свецкім, і перад духоўным судамі. 4-ы артыкул забараняў біскупам і клірыкам пакідаць Англію без дазволу караля, а ў выпадку атрымання такога дазволу абавязвала іх пісьмова гарантаваць манарху, што падчас знаходжання за мяжой яны не будуць наносіць шкоду кароне. 7-ы артыкул забараняў аддаваць анафеме ці інтэрдыкту каралеўскіх васалаў і чыноўнікаў без дазволу манарха. Артыкулам 11-й на біскупаў, абатаў і клірыкаў, якія трымаюць ф'ефы ад кароны, накладаліся ўсе абавязкі васала; 12-ы артыкул перадаваў каралю даходы ад вакантных дыяцэзій і абацтваў, ім жа вызначалася, што замяшчэнне вакантных царкоўных пасад можа адбывацца толькі па згодзе караля, а кандыдаты абавязваліся прыносіць клятву вернасці манарху[1].

Прадстаўнікі духавенства, якія прысутнічалі ў Кларэндане, ухвалілі канстытуцыі, але Бекет, хоць і заявіў пра сваю згоду з іх зместам, адклаў падпісанне. Папа Аляксандр III адмовіўся прызнаць канстытуцыі, бо яны супярэчылі кананічнаму праву (у прыватнасці, за адно і тое ж злачынства клірыкі павінны былі быць асуджаны двойчы — свецкім і духоўным судамі); услед за папам Томас Бекет таксама абвясціў пра адмову ад падпісання Кларэнданскіх канстытуцый. У адказ 8 кастрычніка 1164 года Генрых II на савеце ў Нартгемптане абвінаваціў архібіскупа ў растратах казны ў перыяд яго канцлерства. Томас Бекет абвясціў пра сваю непадсуднасць каралеўскаму савету і бег у Францыю.

Вяртанне ў Англію і мучаніцкая смерцьПравіць

 
Забойства Томаса Бекета (манускрыпт XIII стагоддзя, найбольш ранняя з вядомых выяў)

Насуперак патрабаванням Генрыха II французскі кароль Людовік VII з гонарам прыняў выгнанага архібіскупа Кентэрберыйскага. Большую частку свайго выгнання (11641170) Бекет правёў у цыстэрцыянскім абацтве Панціньі, але затым пагрозы Генрыха II у адрас англійскіх цыстэрцыянцаў вымусілі Бекета пераехаць у Санс. Увесь гэты час Бекет знаходзіўся ў цэнтры сусветнай палітыкі, перапісваючыся з Людовікам VII, Аляксандрам III і з сіцылійскай каралевай Маргарытай Наварскай. Бекет пераконваў Папу дамагчыся адмены Кларэнданскіх канстытуцый шляхам ужывання крайніх мер — анафемы і інтэрдыкта — супраць Генрыха II. Але Аляксандр III, сам вымушаны бегчы з Італіі, дзе яму супрацьстаяў імператар Фрыдрых Барбароса і яго стаўленікі — антыпапы, не жадаў сварыцца з магчымым саюзнікам Генрыхам II.

Сітуацыя змянілася толькі ў чэрвені 1170 года, калі па ўказанні Генрыха II яго сын і спадчыннік Генрых Малады быў каранаваны ў Ёрку. Цырымонію правялі архібіскуп ёркскі і біскупы Лондана і Солсберы, хоць традыцыйна англійскіх каралёў каранавалі архібіскупы Кентэрберы. Пратэст Бекета быў гэтым разам падтрыманы Аляксандрам III, які пагражаў Генрыху II інтэрдыктам. 22 ліпеня 1170 года Генрых II, які знаходзіўся ў гэты момант у Нармандыі, прымірыўся з Бекетам. У якасці знака каралеўскага раскаяння Томас Бекет запатрабаваў ад караля апублікаваць у Англіі папскія пасланні, якія асуджалі Кларэнданскія канстытуцыі, і зняць трох біскупаў, якія правялі ёркскую каранацыю. Нягледзячы на аднаўленне канфлікту, Генрых II дазволіў Томасу Бекету вярнуцца ў Англію.

 
«Смерць Томаса Бекета» (Майстар Франку (1424), Гамбург)

У снежні 1170 года Томас Бекет вярнуўся з выгнання з трыумфам: яго і лодку, у якой ён высадзіўся на бераг, захопленыя вернікі неслі на руках да Кентэрберы. Падбадзёраны такой сустрэчай Томас Бекет неадкладна адлучыў ад Царквы трох вінаватых біскупаў. Даведаўшыся пра гэта, Генрых II, які знаходзіўся ў Нармандыі, паводле распаўсюджанай легенды, гнеўна выклікнуў: «Няўжо ніхто не збавіць мяне ад гэтага мяцежнага папа?» У хроніцы Эдварда Грыма, сучасніка Бекета, зафіксаваны іншы варыянт: «Якіх жа нікчэмных баязліўцаў і здраднікаў я карміў і даў ім прытулак у маім доме, што яны дазваляюць подламу папу абражаць іх гаспадара?» Чацвёра рыцараў (Рэджынальд Фітц-Урс, Х'юг дэ Марэвіль, Уільям дэ Трасі і Рычард ле Брэтон) успрынялі словы караля ў якасці загаду і неадкладна адбылі ў Кентэрберы.

Па сведчаннях кентэрберыйскага манаха Гервасія і летапісца Эдварда Грыму, рыцары накінулі плашчы на свае даспехі і пакінулі зброю пад сікаморам каля ўваходу ў Кентэрберыйскі сабор. Сустрэўшы архібіскупа, яны паведамілі яму, што кароль выклікае яго для суда ў Вінчэстэр, але Бекет адпрэчыў гэта патрабаванне. Рыцары вярнуліся за зброяй і, ужо ўзброеныя, уварваліся ў сабор, дзе архібіскуп павінен быў узначальваць вячэрню. Забойцы нагналі Бекета на ступенях, якія вядуць да алтара, на якім павінна была праходзіць вячэрня, і нанеслі яму чатыры ўдары мячом па галаве. Толькі на трэцім удары архібіскуп паваліўся са словамі: «Я прымаю смерць у імя Бога і аддаю сваю душу на суд Божай Царквы». Чацвёрты ўдар мячом раздрабніў яму галаву. Пасля гэтага забойцы беглі з сабора (29 снежня 1170 года).

КананізацыяПравіць

 
Месца забойства Томаса Бекета ў Кентэрберыйскім саборы

Забойства архібіскупа ля алтара ў яго ўласным кафедральным саборы патрэсла сярэдневяковую Еўропу. Ужо 21 лютага 1173 года папа Аляксандр III прылічыў свяшчэннамучаніка да ліку святых. Культ святога хутка распаўсюдзіўся па Еўропе: ужо ў XII стагоддзі яго абразы з'яўляюцца на Сіцыліі (мазаікі апсіды сабора Манрэале) і Кастыліі (царква Святога Мікалая ў Сорыа[2]. У Англіі грабніца Томаса Бекета стала месцам масавага паломніцтва. Традыцыйны маршрут паломнікаў пачынаўся ў Саутуарку (тут 23 снежня 1170 года апошні раз прапаведаваў архібіскуп перад адпраўленнем у Кентэрберы) і працягваўся да Кентэрберы. Маштаб паломніцтва быў такім, што быў адмыслова ўзведзеныЛонданскі мост (па ім паломнікі праходзілі ў пачатку падарожжы і пры яго завяршэнні), пабудаваны спачатку ў дрэве, а затым у камені. Менавіта ў паломніцтва да грабніцы Томаса Бекета накіроўваліся героі «Кентэрберыйскіх апавяданняў» Джэфры Чосера — першага літаратурнага твора на англійскай мове.

12 ліпеня 1174 года да грабніцы Томаса Бекета прыходзіў з пакаяннем босы Генрых II Плантагенет. 7 ліпеня 1220 года мошчы святога, якія захоўваліся ў крыпце сабора, былі перанесены ў раскошную раку ў капэле Святой Тройцы Кентэрберыйскага сабора.

Паведамленні пра цуды, якія адбываліся ля мошчаў Томаса Бекета, з'явіліся адразу пасля яго мучаніцкай смерці. Апроч гэтых цудаў, Бекет вядомы сваім унутраным перараджэннем: з разгульнага веселуна — каралеўскага прыяцеля і сабутэльніка ён пасля пасвячэння ператварыўся ў строгага аскета. Пасля яго смерці на яго целе была знойдзена валасяніца, якую ён насіў употай. Жыціе Святога Томаса Бекета было ўключана ў Залатую легенду.

Калекта свята Святога Томаса Бекета 29 снежня:

  Божа, ты дараваў Святому мучаніку Фаме Томасу такая веліч душы, што ён аддаў жыццё сваю за праўду; дапамажы і нам пад яго заступніцтвам аддваць на зямлі жыццё наша за Хрыста, каб здабыць яго на нябёсах. Просім Цябе праз Бога нашага Ісуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у адзінстве Святога Духу, Бог, па векі вечныя  

Генрых VIII і Томас БекетПравіць

Падчас англійскай Рэфармацыі ў 1538 годзе па загадзе Генрыха VIII грабніца Томаса Бекета была адчынена; каштоўнасці, якія былі прынесены ў дар святому і ўпрыгожвалі грабніцу былі канфіскаваны; адзін з дыяментаў быў змешчаны ў каралеўскі скіпетр. У тым жа годзе была выдадзена афіцыйная забарона называць Бекета святым, з цэркваў былі прыбраны яго абразы, а з набажэнскіх кніг — усе згадкі пра яго. Сцвярджаецца таксама, што Томаса Бекета па загадзе Генрыха VIII судзілі пасмяротна па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і падманным прысваенні сабе тытула святога.

Нягледзячы на афіцыйнае праследаванне Генрыхам VIII, шанаванне святога захавалася ў народзе, былі захаваны многія яго абразы і рукапісы. Лічыцца, што мошчы святога былі спалены, а прах развеяны па ветры, але афіцыйнага пацверджання гэтаму няма. Таму часам сцвярджаецца, што мошчы былі тайна перапахаваны. У 1888 годзе ў крыпце Кентэрберыйскага сабора недалёка ад першапачатковага месца пахавання Томаса Бекета былі знойдзены рэшткі, якія, магчыма, з'яўляюцца выратаванымі мошчамі святога.

У культурыПравіць

 
Помнік Томасу Бекету ў Лондане
  • Томас Бекет з'яўляецца галоўным героем драмы «Бекет, або Гонар Божы», напісанай Жанам Ануем у 1959 годзе. Сюжэт пабудаваны на трагічным сутыкненні двух былых сяброў, Генрыха II і Томаса Бекета, якія цяжка перажываюць немагчымасць аднаўлення ранейшага сяброўства.
  • Па матывах вышэйзгаданай п'есы Жана Ануя ў 1964 годзе Пітэрам Гленвілам быў зняты фільм «Бекет». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Рычард Бёртан (Томас Бекет) і Пітэр О'Тул (Генрых II). Фільм намінаваўся на 12 прэмій «Оскар» і выйграў адну з намінацый (Лепшы адаптаваны сцэнарый), а таксама быў ганараваны прэміі «Залаты глобус» за лепшы фільм у жанры драмы.
  • Забойства Томаса Кентэрберыйскага з'яўляецца адным з ключавых эпізодаў рамана Кена Фолета «Слупы Зямлі» (англ.: The Pillars of the Earth, 1989).
  • Гісторыя ўзаемаадносін Томаса Бекета і караля Генрыха II разглядаецца ў навеле Конрада Фердынанда Меера «Святы» (1879). Першапачаткова навела называлася «Святы, якім Ганс-арбалетчык яго ведаў». У назве выкарыстоўвалася імя героя-апавядальніка, пабочнага назіральніка, немца Ганса, з яго суб'ектыўным поглядам на тое, што адбылося.
  • Забойству Томаса Бекета прысвечана драматычная паэма Томаса Эліята "Забойства ў саборы", па якой італьянскім кампазітарам Ільдэбранда Піцэці створана аднайменная опера.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць